Сёньня ў Каталіцкім касьцёле – Папяльцовая серада 
Папяльцовая серада ў Каталіцкім касьцёле пачынае Вялікі пост.
„Пост, малітва й міласьціна – гэта тры ўмовы, якія дапамагаюць перажыць пэрыяд Вялікага посту”, - сказаў Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч, які ў касьцёле сьвятога Войцеха ў Варшаве адслужыў імшу з абрадам, падчас якога галовы вернікаў пасыпваюць попелам. 
У сваёй пропаведзі кардынал Ныч растлумачыў значэньне 40-дзённага посту.
„Дарога да ўваскрэсеньня, да Вялікдня вядзе празь Вялікі пост, каб мы маглі падумаць і з дыстанцыяй паглядзець на тое, што нас акружае, чым жывем і чаго хочам на працягу ўсяго году. Менавіта таму мы ўводзім на шлях посту, малітвы й міласьціны” - растлумачыў кардынал. 
Папяльцовая серада ў Каталіцкім касьцёле пачынае Вялікі пост, то бок 40-дзённы пэрыяд падрыхтоўкі да Вялікадня. 
аз