Logo Polskiego Radia
Print

Праз Польшчу прайшлі віхуры

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.03.2019 12:53
Пажарныя службы больш за тысяч разоў выяжджалі на ратавальныя акцыі.
Foto: pixabay.com/CC0

Ўначы праз Польшчу прайшлі віхуры, пажарнікі, якія выконваюць функцыі службы па надзвычайным сытуацыям, выяжджалі на ратавальныя акцыі больш за тысячу сто разоў.

Прэсавы сакратар камэнданта Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Павал Фронтчак распавёў, што найбольш выклікаў мела месца ў Заходнепаморскім ваяводзтве. Пажарнікі правялі 250 выездаў. Таксама шмат ратавальных акцый мела месца ў Сылезіі ды на Мазоўшы, дзе моцны вецер пашкодзіў дахі 92 будынкаў. Пажарныя ўсталявалі часовыя забесьпячэньні.

Апроч таго пажарным даводзілася займацца расчысткай чыгуначных шляхоў, аўтамабільных дарог ды тратуараў ад паламаных дрэваў.

Іншым вынікам віхур сталася масавае адключэньне электрычнасьці. Стыхія пашкодзіла лініі электраперадач, і больш за 15,5 тысяч хатніх гаспадарак засталіся без электрычнасьці ў Польшчы. Найбольш гэтая праблема закранула Мазавецкае ваяводзтва, дзе без энэргіі засталіся 5 тысяч 800 дамоў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт