Logo Polskiego Radia
Print

У Эўрапарлямэнце вырашаюць лёс Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.03.2019 13:10
Гаворка пра зьмены правіл, якія павінны ўскладніць узьнікненьне другой ніткі газаправоду Nord Stream 2.
pixabay.com/Public Domain CC0

Камісія энэргіі і прамысловасьці Эўрапейскага парлямэнту зацьвердзіла вынікі перамоваў у справе зьмен у газавай дырэктыве, якая тычыцца Nord Stream 2. Прадстаўнікі эўразьвязаўскіх краін і Эўрапарлямэнту прынялі тэкст папраўкі ў мінулым месяцы.
Гаворка пра зьмены правіл, якія павінны ўскладніць узьнікненьне другой ніткі газаправоду Nord Stream 2. Яны не зьяўляюцца на столькі строгія, як плянавалася на пачатку, але праціўнікі Nord Stream 2 лічаць, што гэта і так лепшае, і адзіная рэальная дамоўленасьць, на якую згадзіўся Эўразьвяз.
У выпадку Nord Stream 2 правілы будуць тычыцца толькі тэрытарыяльных водаў Нямеччыны. Правілы адносна астатняй часткі газаправоду на дне Балтыйскага мора будуць узгодненыя падчас перамоваў Бэрліна з Масквою. У сваю чаргу мацнейшую пазыцыю атрымала Эўрапейская камісія.
Каб папраўкі газавай дырэктывы пачалі дзейнічаць, згоду павінен выдаць цэлы Эўрапейскі парлямэнт. Галасаваньне адбудзецца ў будучым месяцы, а пасьля зьмены павінны зацьвердзіць эўразьвязаўскія міністры, аднак, гэта будзе фармальнасьць, паколькі папраўкі падтрымалі амбасадары 28 краін.
У гэтым выпадку важную ролю адыгрывае час. Каб Nord Stream 2 быў ахоплены папраўленай дырэктывай, яна павінна пачаць дзейнічаць перад канцом інвэстыцыі, які плянуецца на канец году.

Камісія энэргіі і прамысловасьці Эўрапейскага парлямэнту зацьвердзіць сёньня вынікі перамоваў у справе зьмен у газавай дырэктыве, якая тычыцца Nord Stream 2. Прадстаўнікі эўразьвязаўскіх краін і Эўрапарлямэнту прынялі тэкст папраўкі ў мінулым месяцы.

Гаворка пра зьмены правіл, якія павінны ўскладніць узьнікненьне другой ніткі газаправоду Nord Stream 2. Яны не зьяўляюцца на столькі строгія, як плянавалася на пачатку, але праціўнікі Nord Stream 2 лічаць, што гэта і так лепшае, і адзіная рэальная дамоўленасьць, на якую згадзіўся Эўразьвяз.

У выпадку Nord Stream 2 правілы будуць тычыцца толькі тэрытарыяльных водаў Нямеччыны. Правілы адносна астатняй часткі газаправоду на дне Балтыйскага мора будуць узгодненыя падчас перамоваў Бэрліна з Масквою. У сваю чаргу мацнейшую пазыцыю атрымала Эўрапейская камісія.

Каб папраўкі газавай дырэктывы пачалі дзейнічаць, згоду павінен выдаць цэлы Эўрапейскі парлямэнт. Галасаваньне адбудзецца ў будучым месяцы, а пасьля зьмены павінны зацьвердзіць эўразьвязаўскія міністры, аднак, гэта будзе фармальнасьць, паколькі папраўкі падтрымалі амбасадары 28 краін.

У гэтым выпадку важную ролю адыгрывае час. Каб Nord Stream 2 быў ахоплены папраўленай дырэктывай, яна павінна пачаць дзейнічаць перад канцом інвэстыцыі, які плянуецца на канец году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт