Logo Polskiego Radia
Print

Пуціна не запрасілі на 80-ю гадавіну пачатку Другой сусьветнай вайны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.03.2019 10:14
На ўрачыстасьці ў Польшчу запрошаныя чальцы ЭЗ, НАТА і лідары краін Усходняга партнэрства, без Расеі.
PAP/EPA/YURI KADOBNOV/POOL

Уладзіміра Пуціна не запрасілі на ўрачыстасьці з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны. «Сярод запрошаных краін няма Расеі», – сказаў RMF FM прэс-сакратар Анджэя Дуды Блажэй Спыхальскі.
Паводле Спыхальскага, на ўрачыстасьці ў Польшчу запрошаныя чальцы ЭЗ, НАТА і прадстаўнікі краін Усходняга партнэрства, без Расеі.
«Алгарытм запрашэньня на гістарычную гадавіну ня быў гістарычным, – тлумачыць прэс-сакратар прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі. – Запрашэньні маюць сучасны, а не гістарычны характар».
Ня цэлы месяц назад віцэ-міністар замежных спраў Барташ Ціхоцкі падкрэсьліў, што МЗС будзе рэкамэндаваць запрасіць Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасьць. Канцылярыя прэзыдэнта па такія рэкамэндацыі не зьвярталася.
У Маскве справу пакуль не камэнтуюць.
У інтэрвію не паявілася пытаньне, на рукі каго выслана запрашэньне ў Беларусь, якая зьяўляецца чальцом Усходняга партнэрства.

Уладзіміра Пуціна не запрасілі на ўрачыстасьці з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны. «Сярод запрошаных краін няма Расеі», – сказаў RMF FM прэс-сакратар Анджэя Дуды Блажэй Спыхальскі.

Паводле Спыхальскага, на ўрачыстасьці ў Польшчу запрошаныя чальцы ЭЗ, НАТА і лідары краін Усходняга партнэрства, без Расеі.

«Алгарытм запрашэньня на гістарычную гадавіну ня быў гістарычным, – тлумачыць прэс-сакратар прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі. – Запрашэньні маюць сучасны, а не гістарычны характар».

Ня цэлы месяц назад віцэ-міністар замежных спраў Барташ Ціхоцкі падкрэсьліў, што МЗС будзе рэкамэндаваць запрасіць Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасьць. Канцылярыя прэзыдэнта па такія рэкамэндацыі не зьвярталася.

У Маскве справу пакуль не камэнтуюць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт