Logo Polskiego Radia
Print

Трамп: Прыйшоў час прызнаць, што Галанскія вышыні належаць Ізраілю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2019 13:03
У ацэнцы камэнтатараў, такім чынам Трамп аказаў палітычную падтрымку прэм'еру Бэньяміну Нэтаньяху.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп i прэм'ер Ізраіля Бэньямін Нэтаньях.Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп i прэм'ер Ізраіля Бэньямін Нэтаньях.PAP/EPA/ABIR SULTAN

Трамп: Прыйшоў час прызнаць, што Галанскія вышыні належаць Ізраілю
У ацэнцы камэнтатараў, такім чынам Трамп аказаў палітычную падтрымку прэм'еру Бэньяміну Нэтаньяху.
Прэзыдэнт ЗША лічыць, што прыйшоў час прызнаць, што Галанскія вышыні належаць Ізраілю. Паводле Дональда Трампа, гэта мае „вырашальнае стратэгічнае значэньне для забесьпячэньня бясьпекі й стабільнасьці Ізраіля ў рэгіёне”.
„Пасьля 52 гадоў прыйшоў час, каб Злучаныя Штаты Амэрыкі цалкам прызналі ўладу Ізраіля над Галанскімі вышынямі”, - напісаў амэрыканскі прэзыдэнт у Твітары.
У ацэнцы камэнтатараў, такім чынам Трамп аказаў палітычную падтрымку прэм'еру Бэньяміну Нэтаньяху за некалькі дзён і тры тыдні да ізраільскіх парлямэнцкіх выбараў.
Прэм’ер Ізраіля, таксама ў Твітары, падзякаваў амэрыканскаму прэзыдэнту за „адважнае прызнаньне сувэрэнітэту Ізраіля”.
Нагадаем, Нэтаньяху прыбудзе ў ЗША, каб сустрэцца з Дональдам Трампам і выступіць перад Амэрыканска-ізраільскім камітэтам грамадзкіх сувязяў.
Ізраіль захапіў большую частку Галанскіх вышынь падчас Шасьцідзённай вайны ў 1967 годзе, а затым анэксаваў яе. Гэтае рашэньне ніколі не было прызнанае міжнароднай супольнасьцю. На права на гэтую тэрыторыю прэтэндуе таксама Сырыя.
У 2017 годзе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю, у якой раскрытыкавала Ізраіль за акупацыю Галанскіх вышынь.
аз

Прэзыдэнт ЗША лічыць, што прыйшоў час прызнаць, што Галанскія вышыні належаць Ізраілю. Паводле Дональда Трампа, гэта мае „вырашальнае стратэгічнае значэньне для забесьпячэньня бясьпекі й стабільнасьці Ізраіля ў рэгіёне”.

„Пасьля 52 гадоў прыйшоў час, каб Злучаныя Штаты Амэрыкі цалкам прызналі ўладу Ізраіля над Галанскімі вышынямі”, - напісаў амэрыканскі прэзыдэнт у Твітары.

У ацэнцы камэнтатараў, такім чынам Трамп аказаў палітычную падтрымку прэм'еру Бэньяміну Нэтаньяху за некалькі дзён да яго візыту ў ЗША й тры тыдні да парлямэнцкіх выбараў у Ізраілi.

Прэм’ер Ізраіля, таксама ў Твітары, падзякаваў амэрыканскаму прэзыдэнту за „адважнае прызнаньне сувэрэнітэту Ізраіля”.

Нагадаем, Нэтаньяху прыбудзе ў ЗША, каб сустрэцца з Дональдам Трампам і выступіць перад Амэрыканска-ізраільскім камітэтам грамадзкіх сувязяў.

Ізраіль захапіў большую частку Галанскіх вышынь падчас Шасьцідзённай вайны ў 1967 годзе, а затым анэксаваў яе. Гэтае рашэньне ніколі не было прызнанае міжнароднай супольнасьцю. На права на гэтую тэрыторыю прэтэндуе таксама Сырыя.

У 2017 годзе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю, у якой раскрытыкавала Ізраіль за акупацыю Галанскіх вышынь.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт