Logo Polskiego Radia
Print

Дзень Волі адзначылі ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.03.2019 15:32
  • Дзень Волі адзначылі ў Варшаве
«Мы знаходзімся далёка ад дому, трэба хоць неяк падтрымаць нашу Радзіму, такую чалавечую, сапраўдную Беларусь».
Дзень Волі ў ВаршавеДзень Волі ў Варшавеradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Дзень Волі адзначылі ў Варшаве
У польскай сталіцы адзначылі 101-ыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Больш за сотню чалавек прайшліся цэнтральнымі вуліцамі Варшавы, над маніфэстацыяй луналі беларускія бела-чырвона-белыя сьцягі. Шэсьце распачалося на пляцу Жалезнай Брамы, над якім узвышаецца помнік сыну беларускай зямлі, нацыянальнаму герою Польшчы, Беларусі ды Злучаных Штатаў – Тадэвушу Касьцюшку.
У першыя хвіліны ўрачыстасьці быў зачытаны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Пасьля мітынгу пад помнікам Касьцюшку маніфэстанты, сярод якіх было нямала палякаў ды ўкраінцаў, рушылі да помніку паэту Адаму Міцкевічу. Падчас шэсьця гучалі традыцыйныя беларускія лёзунгі, таксама ўдзельнікі акцыі сьпявалі патрыятычныя песьні.
Ад імя польскага парлямэнту дэпутат Сэйму, чалец камісіі па замежных справах Анджэй Халіцкі павіншаваў удзельнікаў маніфэстацыі зь Днём Волі.
Анджэй Халіцкі: Палякі заўжды салідарныя з тымі, чыя свабода абмяжоўваецца. Думаю, што мы сёньня, сьвяткуючы Дзень Волі, выражаем салідарнасьць з Беларускім народам. (...) Я, як прадстаўнік польскага Сэйму запрашаю ў польскі парлямэнт, які заўжды будзе прыхільны да беларускіх нацыянальных памкненьняў.
Гаворыць удзельнікі варшаўскага Дня Волі Рыгор Астапеня.
Рыгор Астапеня: Мне падаецца, што сёньня прыйшло даволі шмат людзей. Добра, што беларусы Варшавы адзначаюць 101-ую гадавіну БНР. Гэта менавіта тая дзяржава адкуль мы бярэм свае вытокі, менавіта як сучасная дзяржава. Беларуская Народная Рэспубліка – гэта выразна наша дзяржава, якая нам вельмі блізкая.
Аднымі з арганізатараў сьвята ў Варшаве былі актывісты няўрадавай арганізацыі «Беларускі дом у Варшаве». Гаворыць сустрашыня установы Уладзімер Кобец.
Уладзімер Кобец: Лічу, што сёньняшняе сьвята прайшло выдатна. Яно было гучнае, шматлютнае й сымвалічнае. Нам вельмі спрыяла добрае надвлоре і таксама сьвяточны канцэрт у Гародні. Выдатна, што беларусы ў Польшчы маюць магчымасьць легальна ў самым цэнтры Варшавы адзначыць вялікае сьвята – Дзень Волі!
Адметным з’яўляецца тое, што сёлета значную частку дэманстрантаў складалі прадстаўнікі маладога пакаленьня – беларускія студэнты першых курсаў, якія навучаюцца ў Польшчы.
Удзельніцы акцыі: Гэта галоўнае нацыянальнае сьвята – наш дзень! Мы знаходзімся далёка ад Радзімы, трэба хоць неяк як падтрымаць, сапраўдную нашу Радзіму, такую чалавечую, сапраўдную Беларусь. Мы тут дзеля гэтага! Радыя, што такое мерапрыемства праходзіць у Варшаве адкрыта, легальна й мы можам далучыцца да суайчыньнікаў і аднадумцаў!
Паводле падлікаў варшаўскай паліцыі ва ўрачыстым шэсьці прыняло ўдзел каля 150 чалавек. Пасьля дэманстрацыя сьвята працягнулася ўжо ў нефармальнай абстаноўцы ў сядзібе «Беларускага дома ў Варшаве».

23 сакавіка ў польскай сталіцы адзначылі 101-ыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Больш за сотню чалавек прайшліся цэнтральнымі вуліцамі Варшавы, над маніфэстацыяй луналі беларускія бела-чырвона-белыя сьцягі.

/

/

Шэсьце распачалося на пляцу Жалезнай Брамы, над якім узвышаецца помнік сыну беларускай зямлі, нацыянальнаму герою Польшчы, Беларусі ды Злучаных Штатаў – Тадэвушу Касьцюшку. У першыя хвіліны ўрачыстасьці быў зачытаны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

/

Пасьля мітынгу пад помнікам Касьцюшку маніфэстанты, сярод якіх было нямала палякаў ды ўкраінцаў, рушылі да помніку паэту Адаму Міцкевічу. Падчас шэсьця гучалі традыцыйныя беларускія лёзунгі, таксама ўдзельнікі акцыі сьпявалі патрыятычныя песьні.

/

/

Ад імя польскага парлямэнту дэпутат Сэйму, чалец камісіі па замежных справах Анджэй Халіцкі павіншаваў удзельнікаў маніфэстацыі зь Днём Волі.

Анджэй Халіцкі: Палякі заўжды салідарныя з тымі, чыя свабода абмяжоўваецца. Думаю, што мы сёньня, сьвяткуючы Дзень Волі, выражаем салідарнасьць з беларускім народам. (...) Я, як прадстаўнік польскага Сэйму, запрашаю ў польскі парлямэнт, які заўжды будзе прыхільны да беларускіх нацыянальных памкненьняў.

Гаворыць удзельнікі варшаўскага Дня Волі Рыгор Астапеня.

Рыгор Астапеня: Мне падаецца, што сёньня прыйшло даволі шмат людзей. Добра, што беларусы Варшавы адзначаюць 101-ую гадавіну БНР. Гэта менавіта тая дзяржава адкуль мы бярэм свае вытокі, менавіта як сучасная дзяржава. Беларуская Народная Рэспубліка – гэта выразна наша дзяржава, якая нам вельмі блізкая.

/

/

Адметным з’яўляецца тое, што сёлета значную частку дэманстрантаў складалі прадстаўнікі маладога пакаленьня – беларускія студэнты першых курсаў, якія навучаюцца ў Польшчы.

Удзельніцы акцыі: Гэта галоўнае нацыянальнае сьвята – наш дзень! Мы знаходзімся далёка ад дому, трэба хоць неяк падтрымаць нашу Радзіму, такую чалавечую, сапраўдную Беларусь. Мы тут дзеля гэтага! Радыя, што такое мерапрыемства праходзіць у Варшаве адкрыта, легальна й мы можам далучыцца да суайчыньнікаў і аднадумцаў!

/

/

Аднымі з арганізатараў сьвята ў Варшаве былі актывісты няўрадавай арганізацыі «Беларускі дом у Варшаве». Гаворыць сустрашыня установы Уладзімер Кобец.

Уладзімер Кобец: Лічу, што сёньняшняе сьвята прайшло выдатна. Яно было гучнае, шматлютнае й сымвалічнае. Нам вельмі спрыяла добрае надвор'е і таксама сьвяточны канцэрт у Гародні. Выдатна, што беларусы ў Польшчы маюць магчымасьць легальна ў самым цэнтры Варшавы адзначыць вялікае сьвята – Дзень Волі!

Паводле падлікаў варшаўскай паліцыі ва ўрачыстым шэсьці прыняло ўдзел каля 150 чалавек. Пасьля дэманстрацыі сьвята працягнулася ўжо ў нефармальнай абстаноўцы ў сядзібе «Беларускага дома ў Варшаве».

Эдуард Жолуд

Поўны матэрыял-справаздачу з варшаўскага Дня Волі слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт