Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі парлямэнт падтрымаў дырэктыву аб аўтарскіх правах у інтэрнэце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2019 11:02
Праціўнікі называюць яе АСТА2 і пераконваюць, што яна абмяжоўвае свабоду слова ў інтэрнэце.
Дэпутат ЭП Helmut Scholz перад галасаваньнем у справе дырэктывы аб аўтарскіх правах у інтэрнэце.Дэпутат ЭП Helmut Scholz перад галасаваньнем у справе дырэктывы аб аўтарскіх правах у інтэрнэце. PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эўрапейскі парлямэнт падтрымаў дырэктыву аб аўтарскіх правах у інтэрнэце, якую праціўнікі называюць АСТА2. Яны лічаць, што ён абмяжоўвае свабоду слова ў інтэрнэце.
13-ы артыкул дырэктывы, між іншым, ускладвае на інтэрнэт-старонкі абавязак праверкі зьместу: ці ён ня быў нелегальна перадрукаваны. Артыкул прадугледжвае адказнасьць парталаў за парушэньне аўтарскіх правоў іх карыстальнікамі. Другім, найбольш скрытыкаваным, зьяўляецца 11-ы артыкул. Паводле яго, інфармацыйныя парталы ці сацсеткі павінны плаціць СМІ за выкарыстоўваньне іх матэрыялаў. Праціўнікі кажуць пра падатак на ссылкі.
Дырэктыву падтрымалі творчыя асяродзьдзі і выдаўцы друкаваных СМІ. Яны пераконвалі, што ў выніку нелегальных копій аўтары зьяўляюцца стратнымі, а зарабляюць інфармацыйныя гіганты.
Частка карыстальнікаў інтэрнэтам выступала супраць прыняцьця дакумэнту. Апошнія месяцы ладзіліся пратэсты на вуліцах у многіх эўрапейскіх гарадах. Паводле іх, дакумэнт распачне цэнзуру ў інтэрнэце, паколькі альгарытмы інтэрнэт-старонак ня будуць адрозьніваць нелегальныя копіі ад мэмаў.
У дырэктыве пад увагу была ўзятая частка аргумэнтаў праціўнікаў. Зьмены ня будуць тычыцца некамэрцыйных і адукацыйных старонак, як Вікіпэдыя. Можна будзе зьмяшчаць мэмы і пародыі.
Цяпер у справе прыняцьця дакумэнту пачнуцца перамовы паміж Эўрапарлямэнтам, Эўракамісія і Радай. Крытычна да прапанаваных зьмен яшчэ раней выказваўся, напрыклад, польскі ўрад.

Эўрапейскі парлямэнт падтрымаў дырэктыву аб аўтарскіх правах у інтэрнэце, якую праціўнікі называюць АСТА2. Яны лічаць, што яна абмяжоўвае свабоду слова ў інтэрнэце.

13-ы артыкул дырэктывы, між іншым, ускладвае на інтэрнэт-старонкі абавязак праверкі зьместу: ці ён ня быў нелегальна перадрукаваны. Артыкул прадугледжвае адказнасьць парталаў за парушэньне аўтарскіх правоў іх карыстальнікамі. Другім, найбольш скрытыкаваным, зьяўляецца 11-ы артыкул. Паводле яго, інфармацыйныя парталы ці сацсеткі павінны плаціць СМІ за выкарыстоўваньне іх матэрыялаў. Праціўнікі кажуць пра падатак на спасылкі.

Дырэктыву падтрымалі творчыя асяродзьдзі і выдаўцы друкаваных СМІ. Яны пераконвалі, што ў выніку нелегальных копій аўтары зьяўляюцца стратнымі, а зарабляюць інфармацыйныя гіганты.

Частка карыстальнікаў інтэрнэтам выступала супраць прыняцьця дакумэнту. Апошнія месяцы ладзіліся пратэсты на вуліцах у многіх эўрапейскіх гарадах. Паводле іх, дакумэнт распачне цэнзуру ў інтэрнэце, паколькі альгарытмы інтэрнэт-старонак ня будуць адрозьніваць нелегальныя копіі ад мэмаў.

У дырэктыве пад увагу была ўзятая частка аргумэнтаў праціўнікаў. Зьмены ня будуць тычыцца некамэрцыйных і адукацыйных старонак, як Вікіпэдыя. Можна будзе зьмяшчаць мэмы і пародыі.

Цяпер у справе прыняцьця дакумэнту пачнуцца перамовы паміж Эўрапарлямэнтам, Эўракамісія і Радай.

Крытычна да прапанаваных зьмен яшчэ раней выказваўся, напрыклад, польскі ўрад. Пасьля галасаваньня польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі напісаў на Твітэры: "Мы былі, зьяўляемся і заўсёды будзем за свабоду слова ў інтэрнэце". Большасьць польскіх эўрадэпутатаў прагаласавала супраць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт