Logo Polskiego Radia
Print

Енс Столтэнбэрг пацьвердзіў будаўніцтва складу ваеннай тэхнікі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2019 14:06
Генсакратар NATO: Нягледзячы на неаднаразовыя просьбы Масква ўвесь час пашырае й разгортвае ракеты ў Эўропе.
Сьцяг NATO.Сьцяг NATO.PAP/EPA/Toms Kalnins

Енс Столтэнбэрг: Альянс павінен адрэагаваць на парушэньне Расеяй ДРСМД
Генсакратар NATO: Нягледзячы на неаднаразовыя просьбы Масква ўвесь час пашырае й разгортвае ракеты ў Эўропе.
„Альянс будзе прымушаны адказаць на тое, што Расея пастаянна парушае Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, ДРСМД ”, - заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Енс Столтэнбэрг казаў пра гэта на канфэрэнцыі перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін-членаў, якая адбудзецца на гэтым тыдні ў Вашынгтоне з нагоды 70-й гадавіны NATO.
Генсакратар альянсу заявіў, што, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы Масква ўвесь час пашырае й разгортвае ракеты ў Эўропе.
„Парушэньне Расеяй Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці прычыняецца да таго, што мы адчуваем сябе менш бясьпечнымі”, - сказаў Столтэнбэрг.
аз

Генэральны сакратар NATO пацьвердзіў, што альянс выдаткуе 260 мільёнаў даляраў на будаўніцтва складу для амерыканскaй ваеннай тэхнікі ў Польшчы. Гаворка ідзе пра ваенную базы для амэрыканскай арміі ў Повідзу (Powidz) ля Познані.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт