Кіраўнік польскага МЗС абмяркоўвае ў Ісьляндыі двухбаковыя адносіны
Учора Яцэк Чапутовіч сустрэўся з прэзыдэнтам і міністрам замежных спраў Ісьляндыі.
Пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку актывізацыя эканамічных кантактаў – гэта асноўная тэма ўчорашніх перамоваў кіраўніка польскай дыпляматыі з прэзыдэнтам і міністрам замежных спраў Ісьляндыі.
У інтэрвію TVP Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) сказаў, што перамовы былі сканцэнтраваныя на гандлі і ўзаемных адносінах, а таксама на супрацоўніцтве на міжнародных форумах, то бо ў Арктычным савеце, Паўночнай групе, НАТО й супрацы з Вышаградзкай групай.
У Ісьляндыі Яцэк Чапутовіч закрануў таксама пытаньне сытуацыі мясцовых палякаў. Ён нагадаў, што на высьпе пражывае каля 30 тысяч палякаў, зь якіх 3 тысячы маюць ісьляндзкае грамадзянства.
„У польскіх сем'ях нараджаюцца дзеці, якія становяцца ісьляндцамі, але некаторыя зь іх вяртаюцца назад у Польшчу”, - сказаў міністар. Ён адзначыў, што гэта добрая аснова для будаваньня адносін паміж Варшавай і Рэйк'явікам.
Сёньня Яцэк Чапутовіч сустрэнецца з прадстаўнікамі польскай абшчыны ў Ісьляндыі й польскімі манашкамі з ордэна кармэлітаў босых.
аз