Logo Polskiego Radia
Print

Тэрэза Май ставіць ультыматум у справе Brexit-у

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.04.2019 11:30
Мы выйдзем з ЭЗ з дамоўленасьцю, або ня выйдзем наогул, заявіла прам'ер Вялікабрытаніі.
British Prime Minister Theresa May. Photo: tmay.co.uk.British Prime Minister Theresa May. Photo: tmay.co.uk.

Прэмʼер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй папярэдзіла, што ў Англіі ёсьць выбар: пакінуць Эўрапейскі Зьвяз па дамоўленасьці, ці не выйсьці зусім.

Так кіраўнік ураду зрэагавала на прапанову эўраскэптыкаў з кансэрватыўнай партыі, якія выступаюць за выхад з ЭЗ без аніякіх умоваў ды дамоўленасьцяў. Тэрэза Май падкрэсьліла, што парлямэнт даў зразумець, што спыніць выхад Вялікабрытаніі без дамовы, таму ў нас цяпер ёсьць выразны выбар: выходзіць па дамоўленасьці, ці не выходзіць наогул.

Чым даўжэй будзе цягнуцца гэты працэс, тым больш рызыкі, што Англія ніколі не пакіне Супольнасьць. Гэта азначала б, што Brexit, за які галасавалі ангельцы, высьлізьне нам праз пальцы, – папярэдзіла прэмʼерка. Яна не пагодзіцца на такое вырашэньне.

Злучанае Каралеўства мае час да 12 красавіка, каб прыняць рашэньне ў справе Brexit: выйсьці з ЭЗ без пагадненьня або атрымаць згоду ЭС на падоўжаньне чалецтва ў Супольніцтве і пошук выхад з палітычнага тупіку.

Па/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт