Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць 9-ю гадавіну смаленскай авіякатастрофы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2019 10:21
Польскі ўрадавы самалёт разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
Помнік Леху Качыньскаму перад будынкам Варшаўскага гарнізона. Помнік Леху Качыньскаму перад будынкам Варшаўскага гарнізона. PAP/Radek Pietruszka

У Польшчы адзначаюць 9-ю гадавіну смаленскай авіякатастрофы
Польскі ўрадавы самалёт разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
Сёньня ў Польшчы адзначаюць 9-ю гадавіну авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта, які 10 красавіка 2010 году разьбіўся пад Смаленскам. На борце машыны былі 96 пасажыраў, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.
Прадстаўнікі дзяржаўнай улады ўсклалі вянкі да помніка Леху Качыньскаму перад будынкам Варшаўскага гарнізона й да помніка ахвярам авіякатастрофы на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага.
Раней ля Прэзыдэнцкага палацу былі зачытаныя прозьвішчы ўсіх ахвяраў авіякатастрофы Ту-154М. Былі ўскладзеныя кветкі перад партрэтам прэзыдэнцкай пары. У цырымоніі прынялі ўдзел, у прыватнасьці, сьпікеры Сэйму й Сэнату, кіраўнік ураду, міністры й старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі, у прыватнасьці брат занігулага прэзыдэнта.
Мерапрыемствы пачаліся сьвятой імшой у касьцёле на Кракаўскім Прадмесьці. Ад 9.00 да 15.00 перад Прэзыдэнцкім палацам будзе паказаны блёк фільмаў, прысьвечаны катастрофе.
Увечары ў касьцёле сьв. Яна будзе адслужаная імша, пасьля якой да Прэзыдэнцкага палацу пройдзе Шэсьце памяці. Там заплянаваныя выступленьні прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды й кіраўніка кіроўнай партыі Яраслава Качыньскага.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт