Logo Polskiego Radia
Print

У беластоцкім кніжным кірмашы ўдзел прымуць беларусы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.04.2019 18:48
  • кірмаш.mp3
Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з новымі кніжнымі пазыцыямі на беларускім выдавецкім рынку.
Міжнародны беластоцкі кніжны кірмаш, красавік 2018 году, беларускі стэндМіжнародны беластоцкі кніжны кірмаш, красавік 2018 году, беларускі стэнд

На 8-м Міжнародным кніжным кірмашы, які пачынаецца ў пятніцу, 12 красавіка, у Беластоку, свае кнігі пакажа амаль 90 выдавецтваў з усяе Польшчы. На ярмарцы пройдзе таксама амаль 40 аўтограф-сэсіяў зь пісьменьнікамі, а пра ўдзел у мерапрыемстве заявілі зоркі сучаснай польскай літаратуры. Арганізатар кірмашу Анджэй Каліноўскі з Фонду «Суседзі» сказаў, што ў кніжным форуме прымуць таксама ўдзел беларусы.
Анджэй Каліноўскі : Беларусы на нашым кірмашы будуць прысутнічаць пяты раз. Такім чынам, гэта пачынае быць традыцыяй. Сёлета на кірмашы будуць прадстаўленыя дзьве кнігі беларускіх аўтараў, перакладзеныя на польскую мову. Гэта кнігі, якімі я захапляюся.
Па-першае, гэта кніга Віктара Шалкевіча «Мястэчка Г... і ваколіцы«. Вядома ж, мястэчка Г – гэта Горадня, але ў кнізе ня толькі пра Горадню. Мова Віктара Шалкевіча – гэта захапляльная мова! З іроніяй і гумарам ён паказвае, як выглядаюць адносіны на памежжы й падказвае, як можна разам жыць у згодзе. Гэта кніга пра адносіны на практыцы паміж Беларусьсю й Польшчай.
А другая кніга... У мяне дрыжалі рукі калі я яе рэдагаваў... Гэта, па праўдзе, першы рэпартаж зь Беларусі, выдадзены Фондам «Суседзі». Аўтар кнігі Зьміцер Бартосік езьдзіў па Беларусі й пытаў у людзей, якім сёньня па 80 ці 90 гадоў, пра расейцаў, немцаў, палякаў, пра ўзаемныя адносіны на працягу многіх гадоў. Пытаў пра тое, як людзі памятаюць тыя часы. На маю думку, гэтая кніга можа выклікаць шок, але калі ня ведаеш такіх гісторыяў, пра якія піша Бартосік, дык наогул ня ведаеш пра сябе. Проста праз пэўныя тэмы трэба прайсьці. Кнігу Бартосіка проста трэба прачытаць, каб узаемна сябе разумець.
Апрача гэтых кнігаў, выдадзеных па-польску, на 8-м Міжнародным беластоцкім кніжным кірмашы будзе таксама стэнд беларускіх незалежных выдавецтваў.
Сёлета прыедуць прадстаўнікі чатырох выдавецтваў: «Янушкевіч», «Кнігазбор», «Галіяфы» й ARCHE. Я таксама чуў, што некалькі беларускіх пісьменьнікаў прыедуць да нас як прыватныя асобы.
Удзельнікі ярмаркі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з новымі кніжнымі пазыцыямі на беларускім выдавецкім рынку. А на стэндзе Фонду «Суседзі» можна будзе знайсьці некалькі кніжак іншых беларускіх аўтараў у перакладзе на польскую мову. Я таксама думаю, што неўзабаве надыдзе час, калі суседзі ўзаемна будуць ведаць літаратуру адзін аднаго.


На 8-м Міжнародным кніжным кірмашы, які пачынаецца ў пятніцу, 12 красавіка, у Беластоку, свае кнігі пакажа амаль 90 выдавецтваў з усяе Польшчы. На ярмарцы пройдзе таксама амаль 40 аўтограф-сэсіяў зь пісьменьнікамі, а пра ўдзел у мерапрыемстве заявілі зоркі сучаснай польскай літаратуры. Арганізатар кірмашу Анджэй Каліноўскі з Фонду «Суседзі» сказаў, што ў кніжным форуме прымуць таксама ўдзел беларусы.

Анджэй Каліноўскі: Беларусы на нашым кірмашы будуць прысутнічаць пяты раз. Такім чынам, гэта пачынае быць традыцыяй. Сёлета на кірмашы будуць прадстаўленыя дзьве кнігі беларускіх аўтараў, перакладзеныя на польскую мову. Гэта кнігі, якімі я захапляюся.Па-першае, гэта кніга Віктара Шалкевіча «Мястэчка Г... і ваколіцы».

Вядома ж, мястэчка Г – гэта Горадня, але ў кнізе ня толькі пра Горадню. Мова Віктара Шалкевіча – гэта захапляльная мова! З іроніяй і гумарам ён паказвае, як выглядаюць адносіны на памежжы й падказвае, як можна разам жыць у згодзе. Гэта кніга пра адносіны на практыцы паміж Беларусьсю й Польшчай.

А другая кніга... У мяне дрыжалі рукі калі я яе рэдагаваў... Гэта, па праўдзе, першы рэпартаж зь Беларусі, выдадзены Фондам «Суседзі». Аўтар кнігі Зьміцер Бартосік езьдзіў па Беларусі й пытаў у людзей, якім сёньня па 80 ці 90 гадоў, пра расейцаў, немцаў, палякаў, пра ўзаемныя адносіны на працягу многіх гадоў. Пытаў пра тое, як людзі памятаюць тыя часы. На маю думку, гэтая кніга можа выклікаць шок, але калі ня ведаеш такіх гісторыяў, пра якія піша Бартосік, дык наогул ня ведаеш пра сябе. Проста праз пэўныя тэмы трэба прайсьці. Кнігу Бартосіка проста трэба прачытаць, каб узаемна сябе разумець.

Апрача гэтых кнігаў, выдадзеных па-польску, на 8-м Міжнародным беластоцкім кніжным кірмашы будзе таксама стэнд беларускіх незалежных выдавецтваў.

Сёлета прыедуць прадстаўнікі чатырох выдавецтваў: «Янушкевіч», «Кнігазбор», «Галіяфы» й ARCHE. Я таксама чуў, што некалькі беларускіх пісьменьнікаў прыедуць да нас як прыватныя асобы.

Удзельнікі ярмаркі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з новымі кніжнымі пазыцыямі на беларускім выдавецкім рынку. А на стэндзе Фонду «Суседзі» можна будзе знайсьці некалькі кніжак іншых беларускіх аўтараў у перакладзе на польскую мову. Я таксама думаю, што неўзабаве надыдзе час, калі суседзі ўзаемна будуць ведаць літаратуру адзін аднаго.

Яраслаў Іванюк

фота аўтара

слухайце далучаны гукавы файл (выказваньне Віктара Шалкевіча - удзельніка кірмашу)

Анджэй
Анджэй Каліноўскі

/

Кірмаш
Кірмаш у 2018 годзе
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт