Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшлі ўрачыстасьці ў гонар Дня памяці ахвяраў Катыні

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.04.2019 11:00
Дырэктар музэя Катыні падкрэсьліў, што неабходна нагадваць будучым пакаленьням пра Катынь.
Foto: PAP/Jakub Kaczmarczyk

На тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі знаходзіцца «Катыньская Эпітафія» – месца памяці ахвяр генацыду. У суботу там цэлы дзень гарэлі сьвечкі і ўскладаліся вянкі.

Апоўдні на плошчы перад Палявым музэям Катыні адбылася імша, якую правядзе біскуп Ёзэф Гуздэк. Увечары а 18.00 гадзіне ў базыліцы Сьвятога Крыж з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў адбылася сьвятая імша ў гонар польскіх афіцэраў, забітых у Катыні.

Славамір Фратчак, дырэктар музэя Катыні, зазначыў, што музэй стаў важным месцам памяці для сем'яў тысяч польскіх афіцэраў, якія загінулі ў Катыні. Экспазыцыя музэя складаецца з 40 тысяч памятных рэчаў, якія належалі афіцэрам, забітых НКУС увесну 1940 года. Дырэктар музэя Катыні падкрэсьліў, што неабходна пастаянна нагадваць будучым пакаленьням пра Катынь.

Катынскі музэй – філіял Музэя Войска Польскага зьяўляецца першай установай у сьвеце, якая зьбірае дакумэнтальны доказы пра катынскае злачынства. Гэта быў генацыд, у якім загінула каля 22 000 польскіх грамадзян, якія знаходзіліся ў 1939-1940 гадах у савецкіх лягерах.

Дзень памяці ахвяр Катыні адзначаецца ў Польшчы ў гадавіну публікацыі немцамі ў 1943 годзе інфармацыі пра выяўленьне месца масавых пахаваньняў у СССР афіцэраў польскай арміі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт