Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Польшчы распачаў візыт у ЗША

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.04.2019 11:22
Галоўнай мэтай візыту стала прэм’ера амэрыканскага дакумэнтальнага фільму «Польшча: каралеўскі тур», у якім здымаўся польскі прэм'ер.
Матэвуш Маравецкі ў ЧыкагаМатэвуш Маравецкі ў Чыкага PAP/Radek Pietruszka

Прэм’ер Польшчы распачаў візыт у ЗША
Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі прыляцеў у Чыкага. Візыт польскага прэмэ'ера ў Злучаных Штатах працягнецца два дні. Галоўнай падставай візыту стала прэм’ера амэрыканскага дакумэнтальнага фільму «Poland: The Royal Tour» (што можна перакласьці на беларускую як «Польшча: каралеўскі тур»). У фільме прэм’ер Маравецкі вандруе па Польшчы разам з амэрыканскім журналістам Пітэрам Грінбэргам.
56-мінутны фільм – гэта частка дакумэнтальнага сэрыялу, які тэлебачаньня PBS рэалізоўвае па ўсім сьвеце. Польскі фрагмэнт, сярод іншага здымаўся ў Варшаве, Кракаве ды Вялічцы. Таксама здымачная група пабывала ў нямецкім канцлягеры Асьвенцім. У ролі экскурсавода па Польшчы выступіў кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі.
Падчас знаходжаньня ў Амэрыцы прэм’ер Польшчы ўжо сустрэўся з амэрыканскімі бізнэсмэнамі ў Чыкага, а таксама ўсклаў кветкі да помніку Тадэвушу Касьцюшку. Візыт польскай дэлегацыі працягнецца ў Нью-Ёрку. Апроч удзелу ў спэцыяльным паказе фільму, Матэвуш Маравецкі правядзе лекцыю ва Ўнівэрсытэце Нью-Ёрка.

Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі прыляцеў у Чыкага. Візыт польскага прэмэ'ера ў Злучаных Штатах працягнецца два дні. Галоўнай мэтай візыту стала прэм’ера амэрыканскага дакумэнтальнага фільму «Poland: The Royal Tour» («Польшча: каралеўскі тур»).

У фільме прэм’ер Маравецкі вандруе па Польшчы разам з амэрыканскім журналістам Пітэрам Грінбэргам. 56-хвіліны фільм – гэта частка дакумэнтальнага сэрыялу, які тэлебачаньня PBS рэалізоўвае па ўсім сьвеце. Польскі фрагмэнт, сярод іншага здымаўся ў Варшаве, Кракаве ды Вялічцы. Таксама здымачная група пабывала ў нямецкім канцлягеры Асьвенцім. У ролі экскурсавода па Польшчы выступіў кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі.

Падчас знаходжаньня ў Амэрыцы прэм’ер Польшчы ўжо сустрэўся з амэрыканскімі бізнэсмэнамі ў Чыкага, а таксама ўсклаў кветкі да помніку Тадэвушу Касьцюшку. Візыт польскай дэлегацыі працягнецца ў Нью-Ёрку. Апроч удзелу ў спэцыяльным паказе фільму, Матэвуш Маравецкі правядзе лекцыю ва Ўнівэрсытэце Нью-Ёрка.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт