Logo Polskiego Radia
Print

Як беларуская мова функцыянавала ў даваеннай Польшчы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 18.04.2019 10:03
  • 0418 Варшаўскі мост. А. Лянкевіч - бел. мова ў II РП.mp3
Ад Вільні да Беластока, ад Горадні да Баранавіч гучала ў даваеннай Польшчы беларуская мова.
«Беларуская крыніца» — адна зь беларускіх газэт, што выходзіла ў даваеннай Рэспубліцы Польшча«Беларуская крыніца» — адна зь беларускіх газэт, што выходзіла ў даваеннай Рэспубліцы Польшча

Ад Вільні да Беластока, ад Горадні да Баранавіч гучала ў даваеннай Польшчы беларуская мова. На ёй гаварылі і ў вёсцы, і ў горадзе, выходзілі газэты, часопісы, працавалі беларускія школы і гімназіі. Аднак быў пэрыяд, калі па-беларуску амаль не выходзіла пэрыёдыка, не вялося навучаньне. У Польшчы ў 1919-1939 гадах беларуская мова была моваю нацыянальнай меншасьці, хаця ў Заходняй Беларусі (або паводле польскай тэрміналёгіі, у паўночна-ўсходніх ваяводзтвах Польшчы) беларусы складалі большасьць насельніцтва.

Мірослаў
Мірослаў Янковяк і Алена Лянкевіч на Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Польска-беларускія літаратурныя і моўныя сувязі», якая адбылася ў сакавіку на катэдры беларусазнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэта. Фота: Віктар Корбут/radyjo.net

Дасьледчыца зь Менска — кандыдат філялягічных навук Алена Лянкевіч зьбіраецца ўзяцца за вывучэньне праблемы існаваньня і функцыянаваньня беларускай мовы ў Польшчы ў 1919-1939 гадах. З дакладам «Сацыяльны статус і прэстыж беларускай мовы ў міжваеннай Польшчы (да праблемы вывучэньня)» яна выступіла на Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Польска-беларускія літаратурныя і моўныя сувязі», якая адбылася ў сакавіку на катэдры беларусазнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэта.

Алена Лянкевіч напомніла, што лёс беларускай мовы ў Польшчы цікавіў дасьледчыкаў яшчэ ў даваенны пэрыяд, калі, аднак, былі знойдзены ня толькі адказы на важныя гістарычныя пытаньні, але і дапушчаны памылкі ў ацэнцы сытуацыі ў Польшчы.

Алена Лянкевіч зрабіла цікавае назіраньне: заходнебеларускія крыніцы зьмяшчаюць ня так шмат, на думку дасьледчыцы, матэрыялаў пра становішча беларускай мовы ў Польшчы.

У працэсе дасьледаваньня становішча беларускай мовы ў даваеннай Польшчы Алена Лянкевіч ставіць перад сабой задачу-максымум параўнаць палітыку савецкіх і польскіх улад адносінах да беларускай мовы ў 20-30-я гады ХХ стагодзьдзя.

Віктар Корбут

Слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт