Запрашаем: Вёска Лысэ - сэрца рэгіёну Курпы (ФОТА)
Вёска Лысэ вядомая ў Польшчы штогадовым конкурсам на самую прыгожую велікодную пальму.
Сёньня запрашаю ў вёску Лысэ (Łyse), разьмешчаную ў Мазавецкім ваяводзтве на трасе паміж гарадкамі Мышынец (Myszyniec) і Навоград (Nowogród). Вёска зьяўляецца цэнтрам народнага мастацтва рэгіёну Курпы.
Курпы (па-польску Kurpie) – гэта частка тэрыторыі гістарычнай Мазовіі, разьмешчанай у адміністрацыйных межах Мазавецкага й Падляскага ваяводзтваў, на тэрыторыі Белай і Зялёнай пушчаў (Puszcza Biała, Puszcza Zielona).
********************
Вёска Лысэ вядомая ў Польшчы ня толькі традыцыяй штогадовага конкурсу на самую прыгожую й вялікаю велікодную пальму, але таксама прыкладам рэгіянальнага драўлянага дойлідзтва – унікальным касьцёлам сьвятой Анны з XIX стагодзьдзя.
Хоць першы ўспамін аб невялікім паселішчы пад назвай Лысэ паходзіць з 1775 году, то шмат сьведчыць пра тое, што населены пункт у гэтым месцы быў заснаваны неўзабаве пасьля Швэдзкага патопу, то бок у другой палове XVII стагодзьдзя. Аднак толькі адкрыцьцё ў 1808 годзе багатых радовішчаў бурштыну прычынілася да ягонага разьвіцьця.
Ужо тады ў вёсцы існавала драўляная капліца сьвятой Анны, пабудаваная ў 1789 годзе парафіяй у Мышынцы. Аднак набажэнствы служылі ў ёй толькі пры нагодзе найважнейшых сьвятаў. А вось з 1870 году ў Лысэ стаў жыць і служыць вікарый з мышынскай парафіі.
Дзякуючы намаганьням аднаго з чарговых мясцовых сьвятароў і будучага першага пробашча ксяндза Юзэфа Гадомскага (Józef Gadomski), у 1882 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны касьцёл. Двума гадамі пазьней была заснаваная мясцовая парафія. На працягу наступных 116 гадоў драўляны касьцёл выконваў функцыю парафіяльнага храма.
У 1998-2000 гадах дзякуючы намаганьням ксяндза Чэслава Алексы (Czesław Oleksy) быў пабудаваная новы цагляны касьцёл Хрыста Валадара Ўсясьвету, у якім з 2000 году адпраўляюцца парафіяльныя набажэнствы.
З гэтага часу ў старым драўляным касьцёле рэлігійныя ўрачыстасьці адбываюцца толькі „ў адмысловых выпадках”, напрыклад, у Вербную нядзелю.
Варта дадаць, што новы парафіяльны касьцёл разьмешчаны ў 100 мэтрах на поўнач ад драўлянай сьвятыні.
***********************
Традыцыя ўрачыстага сьвяткаваньня Вербнай нядзелі ў вёсцы Лысэ сягае многіх гадоў. Ейнай найбольшай прываблівасьцю зьяўляецца конкурс на самую прыгожую велікодную пальму.
Тутэйшыя вербы характарызуюцца ня толькі значнымі памерамі (іх вышыня перавышае нават 10 мэтраў), але таксама асаблівым спосабам упрыгожаньня.
Аднак Вербная нядзеля ў Лысэ - гэта ня толькі конкурс на самую прыгожую пальму, але таксама фэстываль, на якім прэзэнтуюцца народныя гурты, народнае мастацтва рэгіёну Курпы ды мясцовыя стравы.
******************
З моманту будаўніцтва ў Лысэ новай сьвятыні стары касьцёл з XІX стагодзьдзя страціў сваё значэньне. Аднак гэта не мяняе факту, што па сёньняшні дзень ён зьяўляецца адным зь пяці захаваных у Мазовіі прыкладаў трансэптных касьцёлаў, якія ў XIX стагодзьдзі будавалі на Курпах. Гэткія аб’екты былі будаваныя на пляне лацінскага крыжа й зьяўляліся аднымі з самых вялікіх храмаў у Мазовіі.
Касьцёл у Лысэ – гэта арыентаваны аб’ект, то бок разьмешчаны на восі „ўсход-захад”.
Што варта ўбачыць унутры касьцёла?
- Галоўны алтар у стылі нэабарока з канца XIX стагодзьдзя з абразом Маці Божай Чэнстахоўскай і выявай Хрыста Валадара. Вышэй разьмешчаны абраз Сьвятой Анны з 1789 году.
- Два нэабарочныя бакавыя алтары з канца XIX стагодзьдзя.
- Нэабарочная катэдра таксама з канца XIX стагодзьдзя.
- Пляцоўка для хору, якая абапіраецца на дзьвюх калёнах, і арган з 1902 году, пабудаваны майстрам Янам Шрайбэртам (Jan Szrejbert) з Улацлавэка (Włocławek).
*******************
На паўночны ўсход ад касьцёла стаіць высокая драўляная званіца з канца XIX стагодзьдзя, узьведзеная на квадратным пляне. Гэта самы высокі з усіх такога роду аб'ектаў на тэрыторыі гістарычнай Мазовіі.
На могілках, якія з поўдня даходзяць да касьцёла, захавалася драўляная капліца, якая цяпер выконвае ролю гаспадарчага памяшканьня.
Драўляны касьцёл Сьвятой Анны зьяўляецца адным з 11 аб'ектаў на Шляху драўлянага дойлідзтва на тэрыторыі Астралэнцкага павету.
аз
Сёньня запрашаю ў вёску Лысэ (Łyse), разьмешчаную ў Мазавецкім ваяводзтве на трасе паміж гарадкамі Мышынец (Myszyniec) і Навоград (Nowogród). Вёска зьяўляецца цэнтрам народнага мастацтва рэгіёну Курпы.
Курпы (па-польску Kurpie) – гэта частка тэрыторыі гістарычнай Мазовіі, разьмешчанай у адміністрацыйных межах Мазавецкага й Падляскага ваяводзтваў, на тэрыторыі Белай і Зялёнай пушчаў (Puszcza Biała, Puszcza Zielona).
Вёска Лысэ вядомая ў Польшчы ня толькі традыцыяй штогадовага конкурсу на самую прыгожую й вялікаю велікодную пальму, але таксама прыкладам рэгіянальнага драўлянага дойлідзтва – унікальным касьцёлам сьвятой Анны з XIX стагодзьдзя.
Вёска Лысэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Хоць першы ўспамін аб невялікім паселішчы пад назвай Лысэ паходзіць з 1775 году, то шмат сьведчыць пра тое, што населены пункт у гэтым месцы быў заснаваны неўзабаве пасьля Швэдзкага патопу, то бок у другой палове XVII стагодзьдзя. Аднак толькі адкрыцьцё ў 1808 годзе багатых радовішчаў бурштыну прычынілася да ягонага разьвіцьця. Ужо тады ў вёсцы існавала драўляная капліца сьвятой Анны, пабудаваная ў 1789 годзе парафіяй у Мышынцы. Аднак набажэнствы служылі ў ёй толькі пры нагодзе найважнейшых сьвятаў. А вось з 1870 году ў Лысэ стаў жыць і служыць вікарый з мышынскай парафіі.
Kасьцёл сьвятой Анны з XIX стагодзьдзя. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Дзякуючы намаганьням аднаго з чарговых мясцовых сьвятароў і будучага першага пробашча ксяндза Юзэфа Гадомскага (Józef Gadomski), у 1882 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны касьцёл. Двума гадамі пазьней была заснаваная мясцовая парафія. На працягу наступных 116 гадоў драўляны касьцёл выконваў функцыю парафіяльнага храма.
У 1998-2000 гадах дзякуючы намаганьням ксяндза Чэслава Алексы (Czesław Oleksy) быў пабудаваны новы цагляны касьцёл Хрыста Валадара Ўсясьвету, у якім з 2000 году адпраўляюцца парафіяльныя набажэнствы.
Вёска Лысэ, касьцёл Хрыста Валадара Ўсясьвету. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
З гэтага часу ў старым драўляным касьцёле рэлігійныя ўрачыстасьці адбываюцца толькі „ў адмысловых выпадках”, напрыклад, у Вербную нядзелю.
Варта дадаць, што новы парафіяльны касьцёл разьмешчаны ў 100 мэтрах на поўнач ад драўлянай сьвятыні.
Вёска Лысэ ў Вербную нядзелю. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Традыцыя ўрачыстага сьвяткаваньня Вербнай нядзелі ў вёсцы Лысэ сягае многіх гадоў. Ейнай найбольшай прываблівасьцю зьяўляецца конкурс на самую прыгожую велікодную пальму.
Тутэйшыя вербы характарызуюцца ня толькі значнымі памерамі (іх вышыня перавышае нават 10 мэтраў), але таксама асаблівым спосабам упрыгожаньня.
Вёска Лысэ ў Вербную нядзелю. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Аднак Вербная нядзеля ў Лысэ - гэта ня толькі конкурс на самую прыгожую пальму, але таксама фэстываль, на якім прэзэнтуюцца народныя гурты, народнае мастацтва рэгіёну Курпы ды мясцовыя стравы.
З моманту будаўніцтва ў Лысэ новай сьвятыні стары касьцёл з XІX стагодзьдзя страціў сваё значэньне. Аднак гэта не мяняе факту, што па сёньняшні дзень ён зьяўляецца адным зь пяці захаваных у Мазовіі прыкладаў трансэптных касьцёлаў, якія ў XIX стагодзьдзі будавалі на Курпах. Гэткія аб’екты былі будаваныя на пляне лацінскага крыжа й зьяўляліся аднымі з самых вялікіх храмаў у Мазовіі.
Kасьцёл сьвятой Анны. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Касьцёл у Лысэ – гэта арыентаваны аб’ект, то бок разьмешчаны на восі „ўсход-захад”.
Што варта ўбачыць унутры касьцёла?
- Галоўны алтар у стылі нэабарока з канца XIX стагодзьдзя з абразом Маці Божай Чэнстахоўскай і выявай Хрыста Валадара. Вышэй разьмешчаны абраз Сьвятой Анны з 1789 году.
- Два нэабарочныя бакавыя алтары з канца XIX стагодзьдзя. - Нэабарочная катэдра таксама з канца XIX стагодзьдзя.
- Пляцоўка для хору, якая абапіраецца на дзьвюх калёнах, і арган з 1902 году, пабудаваны майстрам Янам Шрайбэртам (Jan Szrejbert) з Улацлавэка (Włocławek).
Kасьцёл сьвятой Анны. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
На паўночны ўсход ад касьцёла стаіць высокая драўляная званіца з канца XIX стагодзьдзя, узьведзеная на квадратным пляне. Гэта самы высокі з усіх такога роду аб'ектаў на тэрыторыі гістарычнай Мазовіі.
Вёска Лысэ ў Вербную нядзелю.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
На могілках, якія з поўдня даходзяць да касьцёла, захавалася драўляная капліца, якая цяпер выконвае ролю гаспадарчага памяшканьня.
Kасьцёл сьвятой Анны. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Драўляны касьцёл Сьвятой Анны зьяўляецца адным з 11 аб'ектаў на Шляху драўлянага дойлідзтва на тэрыторыі Астралэнцкага павету.
аз
Музыка: youtube/ZPiT "Kurpie Zielone"/Stara baba i powolniak/ Oblicza Tradycji 2017