Logo Polskiego Radia
Print

Польская прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь Вялікаднем (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2019 13:52
«...Няхай гэтыя дні праходзяць у ветлівай атмасфэры, давайце ў гэты выключны сьвяточны час будзем разам, адносячыся адзін да аднаго з дабрынёю».
Польская прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь велікоднымі сьвятаміПольская прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь велікоднымі сьвятаміprezydent.pl/Jakub Szymczuk

Польская прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь велікоднымі сьвятамі
Польская прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь велікоднымі сьвятамі, якія адзначаюцца ў нядзелю й панядзелак. У звароце Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда падкрэсьлілі, што Вялікдзень – гэта час радасьці й надзеі.
«У сувязі са сьвятамі мы хочам пажадаць вам мноства цёплых і сонечных момантаў, няхай гэтыя дні праходзяць у ветлівай атмасфэры, давайце ў гэты выключны сьвяточны час будзем разам, адносячыся адзін да аднаго з дабрынёю», – гаворыцца ў віншаваньні. Прэзыдэнт і яго жонка таксама папрасілі не забываць пра тых, хто праводзіць гэтыя сьвяты ў адзіноце й мае патрэбу ў дапамозе. Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда заклікалі далучацца да велікодных дабрачынным акцыяў.
Польскі лідар выказаў асаблівыя пажаданьні палякам, якія пражываюць за мяжой, а таксама салдатам, якія служаць у міжнародных кантынгентах у іншых краінах.

Польская прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў зь велікоднымі сьвятамі, якія адзначаюцца ў нядзелю й панядзелак. У звароце Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда падкрэсьлілі, што Вялікдзень – гэта час радасьці й надзеі.

«З нагоды сьвятаў мы хочам пажадаць вам мноства цёплых і сонечных момантаў, няхай гэтыя дні праходзяць у ветлівай атмасфэры, давайце ў гэты выключны сьвяточны час будзем разам, адносячыся адзін да аднаго з дабрынёю», – гаворыцца ў віншаваньні.

Прэзыдэнт і яго жонка таксама папрасілі не забываць пра тых, хто праводзіць гэтыя сьвяты ў адзіноце й мае патрэбу ў дапамозе. Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда заклікалі далучацца да велікодных дабрачынных акцыяў.

Польскі лідар выказаў асаблівыя пажаданьні палякам, якія пражываюць за мяжой, а таксама салдатам, якія служаць у міжнародных кантынгентах у іншых краінах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт