Logo Polskiego Radia
Print

Зянон Пазьняк: настальгія – самая страшная хвароба (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2019 17:12
  • Пазьняк.mp3
Зянон Станіслававіч, які заўсёды трымаецца моцна й сур’ёзна, дазволіў сабе на пэўныя асабістыя эмацыйныя выказваньні ў студыі Польскага радыё.
Зянон Пазьняк у студыі Польскага радыё, верасень 2014 годуЗянон Пазьняк у студыі Польскага радыё, верасень 2014 годуБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёньня 75-гадовы юбілей адзначае Зянон Пазьняк.
Вядомы беларускі палітык ды грамадзкі дзеяч нарадзіўся 24 красавіка 1944 году ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна. У 1996 годзе разам з жонкай Галінай ён пакінуў Беларусь і падаўся ў эміграцыю.
Зянон Пазьняк – адкрывальнік Курапатаў, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага фронту, старшыня дэпутацкай фракцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня, фотамастак, паэт, гісторык. Цяпер Зянон Станіслававіч папераменна пражывае ў Варшаве й ЗША. На пытаньне, калі ён зьбіраецца вярнуцца ў ЗША, палітык адказвае: «Ён павінен сысьці». Маецца на ўвазе, зразумела, Аляксандр Лукашэнка.
Старэйшае й сярэдняе пакаленьня Пазьняка ведаюць добра, для часткі маладога – больш легенда, чым рэальная пэрсона. Але несумненна Зянон Пазьняк ужо заняў сваё месца ў гісторыі Беларусі. Дарэчы, з гэтым меркаваньне таксама згаджаецца аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
У сваю чаргу беларускі эканаміст і грамадзкі дзеяч Яраслаў Раманчук лічыць, што Зянон Пазьняк мог бы быць маральным аўтарытэтам, але нешта пайшло ня так. Ён таксама мяркуе, што сёньня Пазьняк страціў кантакт з рэальнасьцю.
У верасьні 2014 году, амаль 5 гадоў таму, Зянон Пазьняк якраз знаходзіўся ў Варшаве. І мы вырашылі яго запрасіць у студыю, каб запісаць размову. Гутарка атрымалася цікавая, і Зянон Станіслававіч, які заўсёды трымаецца моцна й сур’ёзна, дазволіў сабе на пэўныя асабістыя эмацыйныя выказваньні (глядзіце відэа).
Дарэчы, на падставе рэдакцыйнага досьведу было заўважана, што ўсе сюжэты, у якіх зьяўляецца постаць Зянона Пазьняка, карыстаюцца немалым зацікаўленьнем сярод чытачоў сайта. Такім чынам, нягледзячы на эміграцыю Зянон Станіслававіч застаецца даволі вядомым брэндам беларускай палітыкі й грамадзкага жыцьця.
І я ад імя Беларускай службы Польскага радыё жадаем яму шмат здароўя, рэалізацыі мараў, ну й таго, каб у канцы канцоў змог зноўку вярнуцца ў Беларусь.
Валеры Саўко

Сёньня 75-гадовы юбілей адзначае Зянон Пазьняк.

Вядомы беларускі палітык ды грамадзкі дзеяч нарадзіўся 24 красавіка 1944 году ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна. У 1996 годзе разам з жонкай Галінай ён пакінуў Беларусь і падаўся ў эміграцыю.

Зянон Пазьняк – адкрывальнік Курапатаў, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага фронту, старшыня дэпутацкай фракцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня, фотамастак, літаратар і гісторык. Цяпер Зянон Станіслававіч папераменна пражывае ў Варшаве й ЗША. На пытаньне, калі ён зьбіраецца вярнуцца ў ЗША, палітык адказвае: «Ён павінен сысьці». Маецца на ўвазе, зразумела, Аляксандр Лукашэнка.

Старэйшае й сярэдняе пакаленьня Пазьняка ведаюць добра, для часткі маладога – больш легенда, чым рэальная пэрсона. Але несумненна Зянон Пазьняк ужо заняў сваё месца ў гісторыі Беларусі. Дарэчы, з гэтым меркаваньне таксама згаджаецца аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

У сваю чаргу беларускі эканаміст і грамадзкі дзеяч Яраслаў Раманчук лічыць, што Зянон Пазьняк мог бы быць маральным аўтарытэтам, але нешта пайшло ня так. Ён таксама мяркуе, што сёньня Пазьняк страціў кантакт з рэальнасьцю (выказваньні суразмоўцаў - слухайце далучаны зьверху гукавы файл).

У верасьні 2014 году, амаль 5 гадоў таму, Зянон Пазьняк якраз знаходзіўся ў Варшаве. І мы вырашылі яго запрасіць у студыю, каб запісаць размову. Гутарка атрымалася цікавая, і Зянон Станіслававіч, які заўсёды трымаецца моцна й сур’ёзна, дазволіў сабе на пэўныя асабістыя эмацыйныя выказваньні (глядзіце відэа).

Дарэчы, на падставе рэдакцыйнага досьведу было заўважана, што ўсе сюжэты, у якіх зьяўляецца постаць Зянона Пазьняка, карыстаюцца немалым зацікаўленьнем сярод чытачоў сайта. Такім чынам, нягледзячы на эміграцыю Зянон Станіслававіч застаецца даволі вядомым брэндам беларускай палітыкі й грамадзкага жыцьця.

І я ад імя Беларускай службы Польскага радыё жадаем яму шмат здароўя, рэалізацыі мараў, ну й таго, каб у канцы канцоў змог зноўку вярнуцца ў Беларусь.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт