Logo Polskiego Radia
Print

«Круглы стол» на тэму адукацыі распачаўся ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.04.2019 13:35
«Вельмі важна, каб школа дасканала рыхтавала вучняў дзеля таго, каб маладыя палякі былі канкурэнтаздольныя ва ўсім сьвеце».
PAP/Radek Pietruszka

«Круглы стол» на тэму адукацыі распачаўся ў Варшаве
Віцэ-прэм’ер польскага ўраду Бэата Шыдла паведаміла, што дыскусія на тэму адукацыі – гэта дыскусія пра будучыню Польшчы. Падчас размоваў «круглага стала» Бэата Шыдла запэўніла, што настаўнікі павінны атрымліваць годныя заробкі.
Бэата Шыдла: Хочам, каб настаўнікі добра зараблялі. Хочам, каб ішлі вучыцца на настаўнікаў найлепшыя, найвыбітнейшыя выпускнікі. Хочам, каб прафэсія настаўніка давала магчымасьці рэалізоўваць свае амбіцыі. Таксама вельмі важна, каб школа дасканала рыхтавала маладзёнаў, дзеля таго, каб маладыя палякі былі канкурэнтаздольныя ва ўсім сьвеце.
У пасяджэньні «круглага стала» прымаюць удзел палітыкі, настаўнікі, бацькі ды вучні. На Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве, а менавіта там праходзіць сустрэчы, прысутнічаюць высокапасадоўцы, сярод іншых і прэм’ер Матэвуш Марвецкі.

Віцэ-прэм’ер польскага ўраду Бэата Шыдла паведаміла, што дыскусія на тэму адукацыі – гэта дыскусія пра будучыню Польшчы. Падчас размоваў «круглага стала» Бэата Шыдла запэўніла, што настаўнікі павінны атрымліваць годныя заробкі.

Бэата Шыдла: Хочам, каб настаўнікі добра зараблялі. Хочам, каб ішлі вучыцца на настаўнікаў найлепшыя, найвыбітнейшыя выпускнікі. Хочам, каб прафэсія настаўніка давала магчымасьці рэалізоўваць свае амбіцыі. Таксама вельмі важна, каб школа дасканала рыхтавала вучняў дзеля таго, каб маладыя палякі былі канкурэнтаздольныя ва ўсім сьвеце.

У пасяджэньні «круглага стала» прымаюць удзел палітыкі, настаўнікі, бацькі ды вучні. На Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве, а менавіта там праходзіць сустрэчы, прысутнічаюць высокапасадоўцы, сярод іншых і прэм’ер Матэвуш Марвецкі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт