Logo Polskiego Radia
Print

Качыньскі: Усе палякі павінны мець роўныя магчымасьці

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 28.04.2019 16:03
Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» заявіў, што высокі ўзровень разьвіцьця павінен закранаць усе рэгіёны Польшчы.
Ярослаў Качыньскі Ярослаў Качыньскі Фота: PAP/Jakub Kaczmarczyk

Старшыня кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» Ярослаў Качыньскі заявіў, што высокі ўзровень эканамічнага разьвіцьця павінен закранаць усе рэгіёны Польшчы.

«Польшча, польская нацыя павінна быць рэальнай супольнасьцю. Гэта значыць, што павінны быць роўныя магчымасьці, як тыя, якія кожны з нас атрымлівае пры нараджэньні, так і роўнасьць магчымасьцей у дарослым жыцьці. Мы хочам гэтай роўнасьці і імкнёмся да яе», — заявіў Ярослаў Качыньскі на зьезьдзе партыі «Права і справядлівасьць» у Беластоку 28 красавіка.

Ярослаў Качыньскі падкрэсьліў, што яго партыя заўсёды была супраць канцэпцыі разьвіцьця ад сталіц да пэрыфэрыі.

IAR/vk

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт