Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы праходзяць экзамены на астэстат сталасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2019 12:19
Сёлета іх здаюць 274 тысячы выпускнікоў сярэдніх школаў у краіне.
У Польшчы праходзяць экзамены на астэстат сталасьці.У Польшчы праходзяць экзамены на астэстат сталасьці. PAP/Lech Muszyński

У Польшчы праходзяць экзамены на астэстат сталасьці
Сёлета іх здаюць 274 тысячы выпускнікоў сярэдніх школаў у краіне.
274 тысячы выпускнікоў сярэдніх школаў у Польшчы здаюць экзамены на астэстат сталасьці. Міністар адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska) запэўніла, што нягледзячы на нядаўні страйк настаўнікаў, падрыхтоўка да экзаменаў была завершаная своечасова.
Сёньня вучні пішуць экзамен па польскай мове. Перад імі яшчэ іспыты, між іншым, па матэматыцы й замежнай мове. Да выбару вучні маюць розны ўзровень экзаменаў. Аднак, у адпаведнасьці з новай формулай выпускных экзаменаў, уведзенай у 2015 годзе, кожны вучань павінен здаваць, як мінімум, адзін экзамен на пашыраным ўзроўні.
Да экзаменаў на атэстат сталасьці па ўсяе Польшчы не былі дапушчаныя некалькі тысяч вучняў, якія раней атрымлівалі недастатковую ацэнку. З-за забастоўкі настаўнікаў, яны ня мелі магчымасьці яе выправіць.
Міністар адукацыі паведаміла, што ў гэткай сытуацыі бацькі й вучні могуць прадпрыняць адпаведныя меры. У тым ліку могуць зьвярнуцца да дырэктара школы, або юрыста, які параіць ім адпаведныя далейшыя крокі.
Экзамены на атэстат сталасьці завершацца ў Польшчы 25 траўня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт