Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прапануецца дзяцей без прывівак не прымаць у садок

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 15:17
Дадзеная ініцыятыва ідзе ў добрым напрамку – сьпікер Сэнату Польшчы.
Сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі.Сьпікер Сэнату Станіслаў Карчэўскі.PAP/Rafał Guz

У Польшчы прапануецца дзяцей без прывівак не прымаць у садок
Дадзеная ініцыятыва ідзе ў добрым напрамку – сьпікер Сэнату Польшчы.
Сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) паведаміў, што будзе падтрымліваць усе праекты, якія спрыяюць вакцынацыі.
Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) заявіў пра гэта, у адказ на пытаньне аб грамадзянскім законапраекце „Робім прывіўкі, бо мысьлім”, які прадугледжвае правядзеньне абавязковай вакцынацыі ў якасьці дадатковага крытэра для прыёму дзяцей у дзіцячы садок або ясьлі.
Сьпікер Сэнату заявіў, што хоць ня ведае падрабязнасьцяў праекту, то лічыць, што ініцыятыва ідзе ў правільным кірунку. Ён дадаў, што сам зьяўляецца прыхільнікам прывівак і разам зь міністрам аховы здароўя заўсёды рэкамэндуе вакцынацыю.
„Я разумею, што гэта мае асаблівае значэньне ня толькі для дарослых і пажылых людзей, але таксама для дзяцей”, - кажа Станіслаў Карчэўскі.
Грамадзянскі законапраект „Робім прывіўкі, бо мысьлім” прадугледжвае, што муніцыпальныя ўлады змогуць прызнаваць дадатковыя балы за прывіўкі падчас прыёму ў дашкольныя адукацыйныя ўстановы.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт