Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская песьня прагучала ў Варшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 10.05.2019 00:53
  • Тацьцяна Матафонава ў Варшаве
«Балюча захацелася вярнуцца ў родныя мясьціны, сьпеў Тацьцяны вымусіў мяне заплакаць».
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Беларуская песьня прагучала ў Варшаве (фота)
Беларускі дом у Варшаве стаў сядзібай канцэрту сьпявачкі Тацьцяны Матафонавай. Сьпявачка выканала славутыя песьні беларускіх клясыкаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максыма Багдановіча ды іншых. Адметнасьцю канцэртнай праграмы стала выкананьне перакладзеных на беларускую мову замежных хітоў, у тым ліку расейскага рамансу «Гори, гори, моя звезда» ды гішпанскага шлягеру «Bésame mucho». Гаворыць супрацоўнік Беларускага дома ў Варшаве Насьця Кажапенка.
Насьця Кажапенка: Адбыўся надзвычай цёплы, надзвычай душэўны канцэрт. Публіка вельмі ўзрушана, слухачы расчуліліся, слухаючы сьпевы ў выкананьні спадарыні Тацьцяны Матафонавай. Асабіста мяне моцна кранула песьня на верш Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часьцей». Балюча захацелася вярнуцца ў радныя мясьціны. Сьпеў Тацьцяны вымусіў мяне заплакаць.
Падчас варшаўскага канцэрту беларуская сьпявачка Тацьцяна Матафонава абвясьціла аб падрыхтоўцы чарговага альбома. Новая кружэлка будзе складацца з беларускіх народных дзіцячых песень.

Беларускі дом у Варшаве стаў сядзібай канцэрту барда Тацьцяны Матафонавай. Сьпявачка прасьпявала славутыя песьні на словы беларускіх клясыкаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максыма Багдановіча, сучасных - Ніла Гілевіча, Рыгода Барадуліна ды многіх іншых.

/

/

Адметнасьцю канцэртнай праграмы стала выкананьне, перакладзеных на беларускую мову замежных хітоў, у тым ліку расейскага рамансу «Гори, гори, моя звезда» ды гішпанскага шлягеру «Bésame mucho». Гаворыць супрацоўнік Беларускага дома ў Варшаве Насьця Кажапенка.

Насьця Кажапенка: Адбыўся надзвычай цёплы, надзвычай душэўны канцэрт. Публіка вельмі ўзрушана, слухачы расчуліліся, слухаючы сьпевы ў выкананьні спадарыні Тацьцяны Матафонавай. Асабіста мяне моцна кранула песьня на верш Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часьцей». Балюча захацелася вярнуцца ў родныя мясьціны, сьпеў Тацьцяны вымусіў мяне заплакаць.

/

/

Падчас варшаўскага канцэрту беларуская сьпявачка Тацьцяна Матафонава абвясьціла аб падрыхтоўцы чарговага альбома. Новая кружэлка будзе складацца з беларускіх народных дзіцячых песень.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт