Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп афіцыйна запрасіў Анджэя Дуду ў Белы дом

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2019 11:44
Паводле грамадзкага Польскага радыё, лідары сустрэнуцца ў Вашынгтоне 12 чэрвеня.
Дональд Трамп Дональд Трамп PAP/EPA/SHAWN THEW

Дональд Трамп афіцыйна запрасіў Анджэя Дуду ў Белы дом
Паводле грамадзкага Польскага радыё, лідары сустрэнуцца ў Вашынгтоне 12 чэрвеня.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда атрымаў ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа афіцыйнае запрашэньне наведаць Белы дом, паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).
Паводле грамадзкага Польскага радыё, лідары сустрэнуцца ў Вашынгтоне 12 чэрвеня. Гэта будзе іх другая сустрэча на працягу апошніх некалькіх месяцаў. Раней Дональд Трамп і Анджэй Дуда размаўлялі ў Белым доме ў верасьні мінулага году.
Пра падрабязнасьці плянаванай сустрэчы ў бліжэйшым часе інфармуе амэрыканскі бок. У канцы траўня ў Вашынгтон накіруецца міністар Кшыштаф Шчэрскі.
Падчас свайго візыту ў ЗША, прэзыдэнт Польшчы наведае Х'юстан у штаце Тэхас, а таксама пабывае на заходнім узьбярэжжы Амэрыкі. Размовы будуць датычыць перш за ўсё польска-амэрыканскага эканамічнага супрацоўніцтва.
Пра тое, што прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэнецца ў Белым доме з Дональдам Трампам тры дні таму паведаміў партал polskieradio24.pl.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт