Logo Polskiego Radia
Print

У Будапэшце Бэата Шыдла прымае ўдзел у канфэрэнцыі па Цэнтральнай Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2019 12:41
Працягваецца двухдзённы візыт у Вугоршчыну віцэ-прэм’ера Польшчы Бэаты Шыдла.
Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла PAP/EPA/Zoltan Mathe

У Будапэшце Бэата Шыдла прымае ўдзел у канфэрэнцыі па Цэнтральнай Эўропе
Працягваецца двухдзённы візыт у Вугоршчыну віцэ-прэм’ера Польшчы Бэаты Шыдла.
Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла працягвае двухдзённы візыт у Будапэшт. Сёньня яна прымае ўдзел у канфэрэнцыі па Цэнтральнай Эўропе, якую арганізоўвае, між іншым, Фонд імя Вацлава Фэльчака.
Польскі бок на мерапрыемстве прадстаўляюць таксама кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski), эўрадэпутат Рышард Лягутка (Ryszard Legutko), кіраўнік Інстытута свабоды Ігар Янкэ (Igor Janke), а таксама старшыня Інстытута рынкавых і сацыяльных дасьледаваньняў Марцін Дума (Marcin Duma).
Учора Бэата Шыдла сустрэлася зь міністрам юстыцыі Вугоршчыны Ласло Трошчанім- кандыдатам вугорскага ўраду на пасаду камісара новай Эўрапейскай камісіі.
аз

Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла працягвае двухдзённы візыт у Будапэшт. Сёньня яна прымае ўдзел у канфэрэнцыі па Цэнтральнай Эўропе, якую арганізоўвае, між іншым, Фонд імя Вацлава Фэльчака.

Польскі бок на мерапрыемстве прадстаўляюць таксама кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski), эўрадэпутат Рышард Лягутка (Ryszard Legutko), кіраўнік Інстытута свабоды Ігар Янкэ (Igor Janke), а таксама старшыня Інстытута рынкавых і сацыяльных дасьледаваньняў Марцін Дума (Marcin Duma).

Учора Бэата Шыдла сустрэлася зь міністрам юстыцыі Вугоршчыны Ласло Трошчанім - кандыдатам вугорскага ўраду на пасаду камісара новай Эўрапейскай камісіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт