Logo Polskiego Radia
Print

Засуха кранула польскія палеткі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.05.2019 12:44
«Калі праблемы, выкліканыя засухай, ня зьнікнуць, то будзе прынятае рашэньне Рады міністраў аб выплаце кампэнсацый».
Аграгарадок Азарычы, Гомельская вобласьць Аграгарадок Азарычы, Гомельская вобласьць radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Засуха кранула польскія палеткі
Міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі заявіў, што аграрыі, якія панясуць страты праз сухмень, змогуць разьлічваць на падтрымку з боку дзяржавы. Палітык таксама ня выключыў дапамогі ад Эўрапейскага Зьвязу.
Паводле міністра, зараз засуха – самая важная праблема аграрыяў. Ян Кшыштаф Арданоўскі дадаў, што калі сытуацыя не зьменіцца, то ўрад прыме адпаведныя захады: «Калі праблемы, выкліканыя засухай, ня зьнікнуць, то будзе прынятае рашэньне Рады міністраў аб выплаце кампэнсацый. Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запэўніў, што таксама як летась, фэрмэры не застануцца без дапамогі».
Дадзеныя заявы палітык зрабіў з нагоды сельскагагаспадарчага пікніка «Даведайся больш пра добрую ежу», які 11 траўня праходзіць у Варшаве. На форуме прадстаўленыя больш за 100 буйных польскіх сельскагаспадарчых вытворцаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт