Logo Polskiego Radia
Print

„Беларусь намерваецца працягваць курс на разьвіцьцё адносін з ЭЗ”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2019 10:01
Уладзімір Макей прыбыў у Брусэль на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ і Ўсходняга партнэрства.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей (на здымку першы зправа).Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей (на здымку першы зправа).PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

„Беларусь намерваецца працягваць курс на разьвіцьцё адносін з ЭЗ”
Уладзімір Макей прыбыў у Брусэль на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ і Ўсходняга партнэрства.
Беларусь мае намер цьвёрда працягваць курс на далейшае разьвіцьцё адносін з Эўразьвязам, заявіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей, які прыбыў 13 траўня ў Брусэль на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ і Ўсходняга партнэрства.
Паводле слоў Макея, ён прыехаў на сустрэчу з пазытыўнымі чаканьнямі.
„Тэма паседжаньня - падвядзеньне вынікаў 10-гадовага пэрыяду разьвіцьця Усходняга партнэрства й акрэсьленьне нашых чаканьняў на будучыню. Я лічу, што гэта вельмі важная тэма. І важна вельмі старанна прааналізаваць усе нашы дасягненьні (а яны ёсьць) і падумаць, якія ў нас існуюць недахопы, зрабіць адпаведныя высновы й зрабіць так, каб за наступныя 10 гадоў мы дасягнулі нашмат большага ў межах разьвіцьця гэтай ініцыятывы”, — сказаў кіраўнік беларускага МЗС.
На пытаньне БелаПАН, чаго чакае Беларусь у наступныя 10 гадоў ад Усходняга партнэрства й ЭЗ, Макей адказаў: „Чаканьні ў нас вялікія. Мы маем намер цьвёрда працягваць курс на далейшае разьвіцьцё нашых адносін з Эўразьвязам. Мы маем намер, нарэшце, дамагчыся таго, каб мы падпісалі прыярытэты партнэрства, па якіх, на жаль, пакуль не па нашай віне працэс прыпынены. Спадзяюся, што да канца году мы прасунемся і ў пляне падпісаньня пагадненьняў па спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі. Мы маем намер гаварыць пра тое, што нам трэба працаваць шмат над тым, каб заключыць асноўнае пагадненьне аб супрацоўніцтве й партнэрстве з ЭЗ”.
Паводле слоў Макея, гэтыя пытаньні ён плянуе абмеркаваць як на агульнай сустрэчы з калегамі з эўрапейскіх краін, так і падчас заплянаваных на сёньня двухбаковых перамоў.
На пытаньне, ці ёсьць нешта, чым Беларусь незадаволеная ў рэалізацыі ініцыятывы „Усходняе партнэрства”, Макей адказаў: „Няма такога, каб краіна была ўсім задаволеная, удзельнічаючы ў нейкім інтэграцыйным аб'яднаньні ці выбудоўваючы свае адносіны на двухбаковай аснове з той або іншай краінай. Заўсёды ёсьць нейкія нэгатыўныя нюансы”.
Кіраўнік МЗС падкрэсьліў, што „важна не зацыклівацца на гэтых нэгатыўных нюансах, а важна спрабаваць знайсьці нешта агульнае, што аб'ядноўвае, што дапамагло б нам пераадолець існыя праблемы і выйсьці на паступальны шлях разьвіцьця”.
„Мы зыходзім заўсёды з таго, што мы павінны шукаць тое, што нас не раз'ядноўвае, а аб'ядноўвае. І на такой аснове ўсталёўваць адносіны. Менавіта прыхільнасьць аб'яднаўчаму парадку дня заўсёды дае больш вынікаў для ўсіх суб'ектаў міжнароднага права, чым нейкая канфрантацыйная лінія”, - заявіў Уладзімір Макей.
belapan.by/аз

Беларусь мае намер цьвёрда працягваць курс на далейшае разьвіцьцё адносін з Эўразьвязам, заявіў журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей, які прыбыў 13 траўня ў Брусэль на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ і Ўсходняга партнэрства.

Паводле слоў Макея, ён прыехаў на сустрэчу з пазытыўнымі чаканьнямі. „Тэма паседжаньня - падвядзеньне вынікаў 10-гадовага пэрыяду разьвіцьця Усходняга партнэрства й акрэсьленьне нашых чаканьняў на будучыню. Я лічу, што гэта вельмі важная тэма. І важна вельмі старанна прааналізаваць усе нашы дасягненьні (а яны ёсьць) і падумаць, якія ў нас існуюць недахопы, зрабіць адпаведныя высновы й зрабіць так, каб за наступныя 10 гадоў мы дасягнулі нашмат большага ў межах разьвіцьця гэтай ініцыятывы”, — сказаў кіраўнік беларускага МЗС.

На пытаньне БелаПАН, чаго чакае Беларусь у наступныя 10 гадоў ад Усходняга партнэрства й ЭЗ, Макей адказаў: „Чаканьні ў нас вялікія. Мы маем намер цьвёрда працягваць курс на далейшае разьвіцьцё нашых адносін з Эўразьвязам. Мы маем намер, нарэшце, дамагчыся таго, каб мы падпісалі прыярытэты партнэрства, па якіх, на жаль, пакуль не па нашай віне працэс прыпынены. Спадзяюся, што да канца году мы прасунемся і ў пляне падпісаньня пагадненьняў па спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі. Мы маем намер гаварыць пра тое, што нам трэба працаваць шмат над тым, каб заключыць асноўнае пагадненьне аб супрацоўніцтве й партнэрстве з ЭЗ”.

Паводле слоў Макея, гэтыя пытаньні ён плянуе абмеркаваць як на агульнай сустрэчы з калегамі з эўрапейскіх краін, так і падчас заплянаваных на сёньня двухбаковых перамоў.

На пытаньне, ці ёсьць нешта, чым Беларусь незадаволеная ў рэалізацыі ініцыятывы „Усходняе партнэрства”, Макей адказаў: „Няма такога, каб краіна была ўсім задаволеная, удзельнічаючы ў нейкім інтэграцыйным аб'яднаньні ці выбудоўваючы свае адносіны на двухбаковай аснове з той або іншай краінай. Заўсёды ёсьць нейкія нэгатыўныя нюансы”.

Кіраўнік МЗС падкрэсьліў, што „важна не зацыклівацца на гэтых нэгатыўных нюансах, а важна спрабаваць знайсьці нешта агульнае, што аб'ядноўвае, што дапамагло б нам пераадолець існыя праблемы і выйсьці на паступальны шлях разьвіцьця”.

„Мы зыходзім заўсёды з таго, што мы павінны шукаць тое, што нас не раз'ядноўвае, а аб'ядноўвае. І на такой аснове ўсталёўваць адносіны. Менавіта прыхільнасьць аб'яднаўчаму парадку дня заўсёды дае больш вынікаў для ўсіх суб'ектаў міжнароднага права, чым нейкая канфрантацыйная лінія”, - заявіў Уладзімір Макей.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт