Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ня хоча размаўляць зь Ізраілем аб рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2019 11:12
Міністэрства замежных спраў Польшчы адмяніла плянаваны візыт ізраільскай дэлегацыі ў Варшаве.
Сьцяг Ізраіля.Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча ня хоча размаўляць зь Ізраілем аб рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці
Міністэрства замежных спраў Польшчы адмяніла плянаваны візыт ізраільскай дэлегацыі ў Варшаве.
Міністэрства замежных спраў Польшчы адмяніла сустрэчу з дэлегацыяй Ізраіля ў Варшаве, таму што ізраільскі бок у апошні момант зьмяніў склад дэлегацыі. Учора пра плянаваную сустрэчу паведамілі ізраільскія СМІ.
Паводле польскага МЗС, на падставе гэтых зьменаў можна было меркаваць, што размовы будуць сканцэнтраваныя на пытаньнях, датычных рэстытуцыі габрэйскай маёмасьці. „Таму польскі бок прыняў рашэньне адмяніць візыт ізраільскіх чыноўнікаў”, - заявіла МЗС.
Учора на сустрэчы з жыхарамі гарадка Серадз (Sieradz), навязваючы да пасьляваенных прэтэнзіяў габрэйскіх асяродзьдзяў, прэм'ер Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” выступае супраць любых прэтэнзій у дачыненьні да Польшчы.
Надоечы былы міністар замежных Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) паведаміў, што на гэтым тыдні ўрад паінфармуе аб падрыхтоўцы прававых нормаў, якія павінны забясьпечыць Польшчу ад магчымых замежных патрабаваньняў, высунутых на падставе амэрыканскага Закона 447.
У сваю чаргу кіраўнік канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) пераконваў у інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё, што прыняты амэрыканскім Кангрэсам закон 447-ы не зьяўляецца прававым актам, які дзейнічае на тэрыторыі польскай дзяржавы.
На падставе прынятага Кангрэсам ЗША закону ўрад ЗША павінен падрыхтаваць даклад аб вяртаньні габрэйскай уласнасьці ў 46 краінах сьвету, у тым ліку Польшчы. Амэрыканскія дыпляматы падкрэсьліваюць, што даклад будзе мець выключна інфармацыйны характар.
Адмену візыту ізраільскай дэлегацыі ў Варшаву раскрытыкаваў лідар ізраільскай апазыцыі. Яір Лапід, які неаднаразова заяўляў, што палякі супрацоўнічалі зь немцамі падчас Другой сусьветнай вайны, сказаў, што польскі ўрад „у чарговы раз скампраметаваў урад Ізраіля”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт