Logo Polskiego Radia
Print

Польшча станоўча ацэньвае „Ўсходняе партнэрства”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.05.2019 14:05
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч: Польшча выказваецца за далейшае ўмацаваньне ініцыятывы.
Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Mіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Польшча станоўча ацэньвае „Ўсходняе партнэрства”
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч: Польшча выказваецца за далейшае ўмацаваньне ініцыятывы.
„Польшча пазытыўна ацэньвае ініцыятыву „Ўсходняе партнэрства” й хоча ейнага далейшага ўмацаваньня”, - сказаў у Брусэлі міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).
Нагадаем, учора з нагоды 10-годзьдзя ініцыятывы ў сталіцы Бэльгіі сустрэліся міністры замежных спраў краін ЭЗ і краін-удзельніц „Усходняга партнэрства”, то бок Украіны, Грузіі, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджана й Беларусі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі падкрэсьліў, што неабходна падтрымліваць цесныя сувязі з гэтымі краінамі, паколькі Расея спрабуе дэстабілізаваць сытуацыю ў іх.
„Іншыя таксама маюць там свае інтарэсы, і таму ім не залежыць на збліжэньні згаданых краінаў з Эўразьвязам, наадварот. Несумненна, гэта выклік. У ЭЗ гэта разумеюць. Гэта працяглы працэс, а розныя ідэі патрабуюць канкрэтных дзеяньняў і мабілізацыі. Але роля Польшчы – мабілізаваць ЭЗ да дзеяньняў за нашай усходняй мяжой, то бок таксама мяжой ЭЗ”, - сказаў кіраўнік польскага МЗС.
Міністар Чапутовіч прапанаваў больш цеснае супрацоўніцтва па набліжэньні права ў краінах „Усходняга партнэрства” да стандартаў ЭЗ. Казаў таксама аб пашырэньні супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, хімічнай бясьпекі й студэнцкіх абменаў.
Кіраўнік польскай дыпляматыі таксама прапанаваў стварыць сакратарыят „Ўсходняга партнэрства” па каардынацыі супрацоўніцтва ініцыятывы з ЭЗ.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт