Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя дамагаецца тлумачэньняў па пытаньню нерухомасьці прэм’ера

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 20.05.2019 12:04
Паводле ўрадавага Цэнтру інфармацыі, «Gazeta wyborcza» зьдзейсьніла паклёп на прэм’ера Маравецкага й яго жонку.
Матэвуш Маравецкі Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Polak

Апазыцыя дамагаецца тлумачэньняў па пытаньню нерухомасьці прэм’ера
Самая шматлікая апазыцыйная партыя Польшчы „Грамадзянская плятформа” патрабуе ад прэм’ера Матэвуша Маравецкага тлумачэньняў па пытаньню яго маёмасьці. Пра гэта было заяўлена падчас перадвыбарчага пленуму „Грамадзянскай плятформы”.
У штодзённым выданьні «Gazeta Wyborcza» за 20 траўня паведамлялася, што ў 2002 годзе Матэвуш Маравецкі разам з жонкай купіў у каталіцкага касьцёла15 гектараў зямлі за 700 тыс. злотых (паводле актуальнага курсу 165 тыс. эўра). Зямля ляжыць у гарадзкой мяжы Ўроцлава. Аднак, паводле падлікаў газэты, гэты надзел зямлі ўжо ў 1999 годзе каштаваў амаль 4 млн злотых (950 тыс. эўра).
У сваю чаргу Цэнтар інфармацыі ўраду Польшчы абвінаваціў выданьне ў «падмане й маніпуляцыі». Паводле ўрадавага Цэнтру інфармацыі, «Gazeta wyborcza» зьдзейсьніла паклёп на прэм’ера й яго жонку. Таксама ва ўрадзе Польшчы паведамілі, што прэм’ер Марвецкі будзе дамагацца абвяржэньне выданьнем гэтым дадзеных праз судовы працэс.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт