Logo Polskiego Radia
Print

У Менску ўводзяць аплату праезду ў транспарце карткай і тэлефонам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 09:11
Спачатку аплата карткай і тэлефонам запрацуе толькі ў трамваях па маршруце №6.
Photo: Republica/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Менску ўводзяць аплату праезду ў транспарце карткай і тэлефонам
Спачатку аплата карткай і тэлефонам запрацуе толькі ў трамваях па маршруце №6.
У Менску з 23 траўня ў тэставым рэжыме запускаецца сыстэма аплаты праезду ў наземным транспарце з дапамогай бескантактных банкаўскіх картак і смартфонаў.
Спачатку аплата карткай і тэлефонам запрацуе толькі ў трамваях па маршруце №6. Калі тэставаньне пройдзе пасьпяхова, такі спосаб аплаты распаўсюдзяць на ўвесь гарадзкі грамадзкі транспарт.
Як паведамілі ў БПС-Ашчадбанку, які рэалізуе праект разам з „Менсктрансам” і „IBA Group”, плаціць за праезд можна будзе бескантактнай карткай любога банка плацёжных сыстэм „Visa”, „Mastercard” і „Белкарт”. Разьлічыцца ў транспарце можна будзе й з дапамогай смартфона, бірулек, гадзін і іншых мабільных прылад з падтрымкай тэхналогіі NFC.
Пасажыры змогуць паглядзець гісторыю паездак і расходаў у асабістым кабінэце пасажыра на сайце сыстэмы. Там жа можна будзе ўдакладніць статус банкаўскай карты й атрымаць электронны карт-чэк. Там таксама будуць адлюстроўвацца паездкі, аплачаныя на турнікетах сталічнага мэтрапалітэна.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт