Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік Пэнтагона: ЗША ня хочуць вайны зь Іранам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 15:33
Патрык Шэнаген абгрунтоўваў у Кангрэсе рашэньне аб узмацненьні ваеннай прысутнасьці ЗША ў Пэрсыдзкай затоцы.
Кіраўнік Пэнтагона Патрык Шэнаген і дзяржсакратар Майк Пампэа Кіраўнік Пэнтагона Патрык Шэнаген і дзяржсакратар Майк Пампэа PAP/EPA/ERIK S. LESSER

Кіраўнік Пэнтагона: ЗША ня хочуць вайны зь Іранам
Патрык Шэнаген абгрунтоўваў у Кангрэсе рашэньне аб узмацненьні ваеннай прысутнасьці ЗША ў Пэрсідзкай затоцы.
Кіраўнік Пэнтагона Патрык Шэнаген заявіў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ня хочуць вайны зь Іранам. У ходзе слуханьняў у Кангрэсе палітык пераконваў, што дзеяньні адміністрацыі прэзыдэнта Трампа прадухілілі напад на амэрыканскія войскі.
Выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Патрык Шэнаген сказаў, што ўрад ЗША атрымаў ад разьведкі верагодную інфармацыю пра плянаваны Іранам напад на ўзброеныя сілы ЗША на Блізкім Усходзе. Таму накіраваньне ў рэгіён Пэрсідзкай затокі зьнішчальнікаў з авіяносца „Абрагам Лінкальн” было неабходным.
„Дзякуючы руху нашых сіл мы прадухілілі напад на амэрыканскія сілы”, - сказаў кіраўнік Пэнтагона. Ён дадаў, што ЗША ня хочуць эскаляцыі канфлікту. „Гаворка ідзе пра стрымліваньне, а не пра вайну”, - сказаў Шэнаген.
Пасьля сустрэч з Патрыкам Шэнагенам і дзяржсакратаром Майкам Пампэа прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі палічылі ўзмацненьне ваеннай прысутнасьці ЗША ў Пэрсідзкай затоцы абгрунтаваным. У сваю чаргу дэмакраты выказалі сумнеў наконт стратэгіі прэзыдэнта Дональда Трампа й яго паплечнікаў.
аз

Кіраўнік Пэнтагона Патрык Шэнаген заявіў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ня хочуць вайны зь Іранам. У ходзе слуханьняў у Кангрэсе палітык пераконваў, што дзеяньні адміністрацыі прэзыдэнта Трампа прадухілілі напад на амэрыканскія войскі.

Выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Патрык Шэнаген сказаў, што ўрад ЗША атрымаў ад разьведкі верагодную інфармацыю пра плянаваны Іранам напад на ўзброеныя сілы ЗША на Блізкім Усходзе. Таму накіраваньне ў рэгіён Пэрсыдзкай затокі зьнішчальнікаў з авіяносца „Абрагам Лінкальн” было неабходным.

„Дзякуючы руху нашых сіл мы прадухілілі напад на амэрыканскія сілы”, - сказаў кіраўнік Пэнтагона. Ён дадаў, што ЗША ня хочуць эскаляцыі канфлікту. „Гаворка ідзе пра стрымліваньне, а не пра вайну”, - сказаў Шэнаген.

Пасьля сустрэч з Патрыкам Шэнагенам і дзяржсакратаром Майкам Пампэа прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі палічылі ўзмацненьне ваеннай прысутнасьці ЗША ў Пэрсыдзкай затоцы абгрунтаваным. У сваю чаргу дэмакраты выказалі сумнеў наконт стратэгіі прэзыдэнта Дональда Трампа й яго паплечнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт