Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдні ўзрост польскага лекара-спэцыяліста – 52 гады

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.05.2019 20:03
Актуальна ў Польшчы не хапае тэрапэўтаў і пэдыятраў (23% вакансій), анэстэзіёлягаў (21%), хірургаў (15%) ды рэаніматолягаў (13%).
pixabay.com/Public Domain CC0

Газэта Rzeczpospolita паведамляе пра тое, што ў Польшчы надалей не хапае лекараў многіх спэцыяльнасьцей. А сытуацыя можа стаць больш сур’ёзнай, таму што нядаўна пад Варшавай адна зь фірмаў, якая займаецца працаўладкаваньнем польскіх лекараў за мяжой, адкрыла сучасны вучэбны цэнтар. У згаданым цэнтры мэдыкі, якія вырашаць ехаць на працу за мяжу, для прыкладу, у Швэцыю альбо Вялікабрытанію, цягам некалькіх месяцаў будуць рыхтавацца да новых умоў работы, вывучаючы мову й сыстэму аховы здароўя ў замежнай краіне. Выездаў маладых лекараў нават не спыняюць павышэньні зарплатаў у мінулым годзе. Летась маладыя мэдыкі ў ходзе спэцыялізацыі атрымалі магчымасьць зарабляць 6 тыс. злотых (1400 эўра) бяз выліку падаткаў і збораў. Новаўвядзеньне тычыцца ўрачоў, якія робяць спэцыялізацыю ў 20 галінах, найбольш дэфіцытных у Польшчы, такіх як анэстэзіялёгія ды пэдыятрыя. Адна з умоў для атрыманьня вышэйшай зарплаты – гэта праца ў Польшчы пасьля заканчэньня спэцыялізацыі цягам двух гадоў.
Сярэдні ўзрост польскага лекара-спэцыяліста – 52 гады. Актуальна ў Польшчы не хапае тэрапэўтаў і пэдыятраў (23% вакансій), анэстэзіёлягаў (21%), хірургаў (15%) ды рэаніматолягаў (13%). Пры гэтым з году ў год у Польшчы павялічваецца колькасьць лекараў, перш за ўсё маладых, якія зьбіраюцца пакінуць радзіму й падацца на працу за мяжой. Асноўнай прычына – гэта заробкі й лепшыя сацыяльныя ўмовы, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

Газэта Rzeczpospolita паведамляе пра тое, што ў Польшчы надалей не хапае лекараў многіх спэцыяльнасьцей. А сытуацыя можа стаць больш сур’ёзнай, таму што нядаўна пад Варшавай адна зь фірмаў, якая займаецца працаўладкаваньнем польскіх лекараў за мяжой, адкрыла сучасны вучэбны цэнтар. У згаданым цэнтры мэдыкі, якія вырашаць ехаць на працу за мяжу, для прыкладу, у Швэцыю альбо Вялікабрытанію, цягам некалькіх месяцаў будуць рыхтавацца да новых умоў работы, вывучаючы мову й сыстэму аховы здароўя ў замежнай краіне.

Выездаў маладых лекараў нават не спыняюць павышэньні зарплатаў у мінулым годзе. Летась маладыя мэдыкі ў ходзе спэцыялізацыі атрымалі магчымасьць зарабляць 6 тыс. злотых (1400 эўра) бяз выліку падаткаў і збораў. Новаўвядзеньне тычыцца ўрачоў, якія робяць спэцыялізацыю ў 20 галінах, найбольш дэфіцытных у Польшчы, такіх як анэстэзіялёгія ды пэдыятрыя. Адна з умоў для атрыманьня вышэйшай зарплаты – гэта праца ў Польшчы пасьля заканчэньня спэцыялізацыі цягам двух гадоў.

Сярэдні ўзрост польскага лекара-спэцыяліста – 52 гады. Актуальна ў Польшчы не хапае тэрапэўтаў і пэдыятраў (23% вакансій), анэстэзіёлягаў (21%), хірургаў (15%) ды рэаніматолягаў (13%). Пры гэтым з году ў год у Польшчы павялічваецца колькасьць лекараў, перш за ўсё маладых, якія зьбіраюцца пакінуць радзіму й падацца на працу за мяжой. Асноўнай прычына – гэта заробкі й лепшыя сацыяльныя ўмовы, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт