Logo Polskiego Radia
Print

Польскія пракуроры працягваюць агляд абломкаў Ту-154М у Смаленску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 12:01
Ужо 9 гадоў Расея ня хоча вярнуць польскаму боку абломкаў разьбітай машыны й бартавых самапісцаў.
Польскі ўрадавы лайнэр Ту-154М, які разьбіўся пад СмаленскамПольскі ўрадавы лайнэр Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскамwikipedia.org/Dmitry Karpezo

Польскія пракуроры працягваюць агляд абломкаў Ту-154М у Смаленску
Ужо 9 гадоў Расея ня хоча вярнуць польскаму боку абломкаў разьбітай машыны й бартавых самапісцаў.
Польскія пракуроры ўжо трэці дзень працягваюць агляд абломкаў Ту-154М у Смаленску. 9 гадоў таму самалёт разьбілася ля тамтэйшага авіяпорта. У авіякатастрофе загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі й 95 членаў польскай дэлегацыі, якая накіроўвалася ў Катынь ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых функцыянэрамі НКВД у 1940 годзе.
Паводле расейскага боку, польскія пракуроры ўжо 14 раз праводзяць агляд абломкаў машыны. Прадстаўнікі польскіх праваахоўных органаў не паведамілі пра графік сьледчых дзеяньняў, якія праводзяцца сумесна з супрацоўнікамі Сьледчага камітэта Расейскай Фэдэрацыі.
Ужо 9 гадоў Расея ня хоча вярнуць польскаму боку абломкаў разьбітай машыны й бартавых самапісцаў. Расейцы ня пагадзіліся таксама на правядзеньне паўторных допытаў расейскіх сысьпедчараў з авіяпорта ў Смаленску, якіх польская пракуратура абвінаваціла ў тым, што непасрэдна прычыніліся да катастрофы.
аз

Польскія пракуроры ўжо трэці дзень працягваюць агляд абломкаў Ту-154М у Смаленску. 9 гадоў таму самалёт разьбілася ля тамтэйшага аэрапорта. У авіякатастрофе загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі й 95 членаў польскай дэлегацыі, якая накіроўвалася ў Катынь ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых функцыянэрамі НКВД у 1940 годзе.

Паводле расейскага боку, польскія пракуроры ўжо 14 раз праводзяць агляд абломкаў машыны. Прадстаўнікі польскіх праваахоўных органаў не паведамілі пра графік сьледчых дзеяньняў, якія праводзяцца сумесна з супрацоўнікамі Сьледчага камітэта Расейскай Фэдэрацыі.

Ужо 9 гадоў Расея ня хоча вярнуць польскаму боку абломкаў разьбітай машыны й бартавых самапісцаў. Расейцы не пагадзіліся таксама на правядзеньне паўторных допытаў расейскіх сысьпедчараў з аэрапорта ў Смаленску, якіх польская пракуратура абвінаваціла ў тым, што непасрэдна прычыніліся да катастрофы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт