Кіраўнікі МЗС Польшчы й Швэцыі сустрэліся з Уладзімірам Зяленскім
Асноўнай тэмай перамоваў быў працяг рэформаў у краіне й празаходні курс Украіны.
Кіраўнік польскай дыпляматыі лічыць, што новы прэзыдэнт Украіны плянуе рэфармаваць краіну. Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) і міністар замежных спраў Швэцыі Марго Вальстром сустрэліся ў Кіеве з Уладзімірам Зяленскім. Асноўнай тэмай размовы быў працяг рэформаў у краіне й празаходні курс Украіны.
„Высновы сустрэчы станоўчыя”, - сказаў міністар Яцэк Чапутовіч пасьля спатканьня з Уладзімірам Зяленскім. Паводле яго, у новага прэзыдэнта бачная рашучасьць і намер праводзіць рэформы ў краіне, а таксама працягваць праэўрапейскую замежную палітыку.
Кіраўнік польскай дыпляматыі падкрэсьліў, што задача складаная, але аптымізм прэзыдэнта Ўкраіны дае надзею. Яцэк Чапутовіч дадаў, што на сытуацыю ва Ўкраіне будуць уплываць палітычныя фактары, зьвязаныя з надыходзячымі парлямэнцкімі выбарамі.
Тэмай размовы з прэзыдэнтам Зяленскім была таксама сытуацыя ў Данбасе - асабліва дапамога людзям, якія апынуліся ў зоне канфлікту. Прэзыдэнт Украіны заклікаў інвэставаць у гэтую галіну.
Міністар замежных спраў Польшчы таксама запрасіў новага прэзыдэнта Ўкраіны наведаць Польшчу ў найбліжэйшай будучыні.
аз