Logo Polskiego Radia
Print

Дарожны збор у Беларусі могуць уключыць у кошт паліва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.06.2019 08:17
Дзьмітрый Кійко: Прапанова аб адвязцы дзяржаўнай пошліны ад тэхагляду й яе выплаты асобна не знайшла падтрымкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дарожны збор у Беларусі могуць уключыць у кошт паліва
Дзьмітрый Кійко: Прапанова аб адвязцы дзяржаўнай пошліны ад тэхагляду й яе выплаты асобна не знайшла падтрымкі.
Дарожны збор, які выплачваюць аўтаўладальнікі для фінансаваньня дарожнай інфраструктуры, можа быць уключаны ў кошт паліва, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Дзьмітрый Кійко, а яго словы цытуе агенцтва БелапПАН.
З 2014 году для фінансаваньня дарожнай інфраструктуры ўсе аўтаўладальнікі ў Беларусі сталі выплачваць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (так званы дарожны збор). Пры гэтым дзяржпошліну аўтаўладальнікі выплачваюць падчас тэхагляду транспартнага сродку.
Праект указа прэзыдэнта „Аб плацяжах за ўдзел у дарожным руху”, які быў падрыхтаваны сёлета, прадугледжваў, што дарожны збор аўтаўладальнікі будуць выплачваць асобна ад тэхагляду. Меркавалася таксама, што фізычныя асобы атрымаюць магчымасьць пры адначасовым унясеньні грошай за 12 і больш месяцаў выплачваць дарожны збор са зьніжкай.
Аднак норма аб тым, што дарожны збор павінен выплачвацца асобна ад тэхагляду, пакуль не падтрыманая Адміністрацыяй прэзыдэнта, паведаміў Кійко журналістам.
„Прапанова ўраду аб адвязцы дзяржаўнай пошліны ад тэхагляду й яе выплаты асобна пакуль не знайшла падтрымку. Таму зараз мы працуем над альтэрнатыўнымі варыянтамі, у тым ліку прапрацоўваем пытаньне ўключэньня дзяржаўнай пошліны ў кошт аўтамабільнага паліва”, — адзначыў намесьнік міністра.
Ён удакладніў, што гэтая тэма яшчэ будзе абмяркоўвацца на дзяржаўным узроўні. „Калі такое рашэньне (аб уключэньні дзяржпошліны ў кошт паліва. — рэд.) будзе прынятае, то аптымальна, каб яно ўвайшло ў сілу з 1 студзеня, каб яго можна было ў бюджэце на наступны год улічыць”, - сказаў Кійко.
Пры гэтым ён не выключыў, што рашэньне можа быць прынятае й сёлета. „Пакуль адназначна сказаць складана, калі гэта адбудзецца, бо пытаньне будзе яшчэ абмяркоўвацца”, - дадаў намесьнік кіраўніка Мінфіна.
аз

Дарожны збор, які выплачваюць аўтаўладальнікі для фінансаваньня дарожнай інфраструктуры, можа быць уключаны ў кошт паліва, паведаміў намесьнік міністра фінансаў Дзьмітрый Кійко, а яго словы цытуе агенцтва БелаПАН.

З 2014 году для фінансаваньня дарожнай інфраструктуры ўсе аўтаўладальнікі ў Беларусі сталі выплачваць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (так званы дарожны збор). Пры гэтым дзяржпошліну аўтаўладальнікі выплачваюць падчас тэхагляду транспартнага сродку.

Праект указа прэзыдэнта „Аб плацяжах за ўдзел у дарожным руху”, які быў падрыхтаваны сёлета, прадугледжваў, што дарожны збор аўтаўладальнікі будуць выплачваць асобна ад тэхагляду. Меркавалася таксама, што фізычныя асобы атрымаюць магчымасьць пры адначасовым унясеньні грошай за 12 і больш месяцаў выплачваць дарожны збор са зьніжкай.

Аднак норма аб тым, што дарожны збор павінен выплачвацца асобна ад тэхагляду, пакуль не падтрыманая Адміністрацыяй прэзыдэнта, паведаміў Кійко журналістам.

„Прапанова ўраду аб адвязцы дзяржаўнай пошліны ад тэхагляду й яе выплаты асобна пакуль не знайшла падтрымку. Таму зараз мы працуем над альтэрнатыўнымі варыянтамі, у тым ліку прапрацоўваем пытаньне ўключэньня дзяржаўнай пошліны ў кошт аўтамабільнага паліва”, — адзначыў намесьнік міністра.

Ён удакладніў, што гэтая тэма яшчэ будзе абмяркоўвацца на дзяржаўным узроўні.

„Калі такое рашэньне (аб уключэньні дзяржпошліны ў кошт паліва. — рэд.) будзе прынятае, то аптымальна, каб яно ўвайшло ў сілу з 1 студзеня, каб яго можна было ў бюджэце на наступны год улічыць”, - сказаў Кійко.

Пры гэтым ён не выключыў, што рашэньне можа быць прынятае й сёлета. „Пакуль адназначна сказаць складана, калі гэта адбудзецца, бо пытаньне будзе яшчэ абмяркоўвацца”, - дадаў намесьнік кіраўніка Мінфіна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт