Logo Polskiego Radia
Print

Выхаваньне дзіцяці да 18 гадоў паглынае 52 тыс. эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.06.2019 18:55
У Польшчы падлічылі выдаткі, зьвязаныя з выхаваньнем дзяцей - 1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень дзіцяці.
pixabay.com/Public Domain CC0

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень дзіцяці. Адзін з матэрыялаў газэты Rzeczpospolita прысьвечаны польскім дзецям, а дакладней выдаткам на іх. Толькі на цацкі, адзеньне й абутак іх бацькі выдаткуюць сёлета каля 11 млрд злотых (каля 2,5 млрд эўра), а праз тры гады гэтая сума ўзрасьце на 3 млрд злотых (каля 700 млн эўра), вынікае з дасьледаваньня, праведзенага газэтай. На думку выданьня, дадзеныя лічбы сьведчаць пра рост сямейных выдаткаў на дзяцей. Але гэта толькі частка дзіцячага рынку. Бо трэба не забываць аб харчовых таварах, сродках гігіены ды свабодным часе. Як піша газэта, дні нараджэньня арганізоўваюцца ня толькі ў рэстаранах хуткага харчаваньня або ў іншых месцах, але й падчас лазэрных шоў. Многія дзеці атрымліваюць у падарунак «дарослыя» дарагія электронныя прылады.
Пэрыяд першай камуніі альбо Дня дзіцяці – гэта час узмоцненай цікавасьці пляншэтамі, смартфонамі, ноўтбукамі й гульнявымі прыладамі ў крамах, паведамілі ў сетцы супэрмаркетаў бытавой тэхнікі й электронікі Media Expert. Паводле маркетолягаў, палякі ўсё часьцей купляюць цацкі для дзяцей, а рынак дзіцячых тавараў на працягу апошніх двух гадоў рэгіструе стабільны рост на ўзроўні 5%.
Rzeczpospolita таксама прыводзіць дадзеныя Цэнтру імя Адама Сьміта пра тое, колькі каштуе выхаваць адно дзіця ў Польшчы (да 18 гадоў): гэта выдатак 200-225 тыс. злотых (46 – 52 тыс. эўра). У той жа час дадзенае дасьледаваньне паказвае, што хоць 86% рэспандэнтаў і лічыць выдаткі на дзяцей занадта высокімі, то нягледзячы на гэта яны й так бы адважыліся завесьці дзіця, нават ведаючы загадзя, колькі грошай неабходна на яго выхаваньне.

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень дзіцяці. Адзін з матэрыялаў газэты Rzeczpospolita прысьвечаны польскім дзецям, а дакладней выдаткам на іх. Толькі на цацкі, адзеньне й абутак іх бацькі выдаткуюць сёлета каля 11 млрд злотых (каля 2,5 млрд эўра), а праз тры гады гэтая сума ўзрасьце на 3 млрд злотых (каля 700 млн эўра), вынікае з дасьледаваньня, праведзенага газэтай. На думку выданьня, дадзеныя лічбы сьведчаць пра рост сямейных выдаткаў на дзяцей.

Але гэта толькі частка дзіцячага рынку. Бо трэба не забываць аб харчовых таварах, сродках гігіены ды свабодным часе. Як піша газэта, дні нараджэньня арганізоўваюцца ня толькі ў рэстаранах хуткага харчаваньня або ў іншых месцах, але й падчас лазэрных шоў. Многія дзеці атрымліваюць у падарунак «дарослыя» дарагія электронныя прылады.

Пэрыяд першай камуніі альбо Дня дзіцяці – гэта час узмоцненай цікавасьці пляншэтамі, смартфонамі, ноўтбукамі й гульнявымі прыладамі ў крамах, паведамілі ў сетцы супэрмаркетаў бытавой тэхнікі й электронікі Media Expert.

Паводле маркетолягаў, палякі ўсё часьцей купляюць цацкі для дзяцей, а рынак дзіцячых тавараў на працягу апошніх двух гадоў рэгіструе стабільны рост на ўзроўні 5%.
Rzeczpospolita таксама прыводзіць дадзеныя Цэнтру імя Адама Сьміта пра тое, колькі каштуе выхаваць адно дзіця ў Польшчы (да 18 гадоў): гэта выдатак 200-225 тыс. злотых (46 – 52 тыс. эўра).

У той жа час дадзенае дасьледаваньне паказвае, што хоць 86% рэспандэнтаў і лічыць выдаткі на дзяцей занадта высокімі, то нягледзячы на гэта яны й так бы адважыліся завесьці дзіця, нават ведаючы загадзя, колькі грошай неабходна на яго выхаваньне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт