Logo Polskiego Radia
Print

У шматкватэрным доме ў Кэндзежыне-Козьле выбухнуў газ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.06.2019 10:55
У будынку абрынуўся другі паверх, ёсьць параненыя.
PAP/Krzysztof Świderski

У шматкватэрным доме ў Кэндзежыне-Козьле выбухнуў газ
У будынку абрынуўся другі паверх, ёсьць параненыя.
Увечары ў чацьвер, 6 чэрвеня, у старым шматкватэрным доме ў горадзе Кэндзежын-Козьле адбыўся выбух газу, у выніку якога абрынуўся другі паверх. Два чалавекі атрымалі раненьні: жанчына атрымала лёгкія раненьні, мужчына ў цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.
Пажар удалося патушыць раніцай у пятніцу, 7 чэрвеня. Пажарныя шукаюць двух чалавек, якія могуць знаходзіцца пад заваламі.
«Па словах відавочцаў, пад заваламі могуць знаходзіцца два чалавекі», – паведаміў Лешэк Moркіс з паветавай камэндатуры Дзяржаўнай пажарнай службы ў горадзе Кэндзежын-Козьле.
«У 2:45 мы патушылі пажар і прыступілі да пошукава-выратавальнай апэрацыі. Група спэцыялістаў накіравалася ў будынак. Увесь гэты час мы сочым за будынкам, ён апячатаны. Месца, дзе працуе група, бясьпечнае. Цагліна за цаглінай мы спрабуем ачысьціць паверхі», – дадаў ён.
Службы запэўніваюць, што суседнім будынкам нічога не пагражае.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт