Logo Polskiego Radia
Print

З 2020 года можна будзе адпачыць у космасе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.06.2019 12:30
НАСА дазволіла прыватныя платныя палёты на МКС.
Space Station Over Earth (NASA, International Space Station, 05/23/11) Photo: Flickr.com/nasamarshallSpace Station Over Earth (NASA, International Space Station, 05/23/11) Photo: Flickr.com/nasamarshall

Амэрыканскае дзяржаўнае агенцтва аэранаўтыкі ды касьмічнай прасторы (НАСА) дазволіла прыватным асобам знаходзіцца цягам месяца на Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС).

Такім спосабам Агенцтва спрабуе камэрцыялізаваць частку сваёй дзейнасьці. Кошт знаходжаньня на станцыі складзе 35 тысяч даляраў у суткі з аднаго пасажыра. Гэта, не лічачы палёту на станцыю і вяртаньня, пра што падарожніку давядзецца самому дамаўляцца асобна са спэцыялізаваным турагенцтва. Агулам за месяц «адпачынку» (максымальна дазволены час побыту) на МКС давядзецца заплаціць 50 мільёнаў даляраў.

Чакаецца, што аднымі з перавозчыкамі стануць прыватная касьмічная кампанія Ілона Маска SpaceX ды канцэрн Boeing. Першы турыстычны палет адбудзецца ў 2020-м годзе.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт