Logo Polskiego Radia
Print

Распачаліся першыя рэпэтыцыі песеннага фэстывалю ў Аполю

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 11.06.2019 14:37
Маладыя выканаўцы будуць змагацца за ўзнагароду імя Аны Янтар, таксама будзе ўручаны прыз глядацкіх сымпатый.
By Bieniecki Piotr - http://www.fototeo.pl Praca własna, CC BY 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59564012By Bieniecki Piotr - http://www.fototeo.pl Praca własna, CC BY 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59564012By Bieniecki Piotr - http://www.fototeo.pl Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59564012

Распачаліся першыя рэпэтыцыі песеннага фэстывалю ў Аполю
У знакамітым апольскім амфітэатры адбыліся першыя рэпэтыцыі напярэдадні 56. Фэстывалю польскай песьні. Ужо ў пятніцу, 14 чэрвеня, адбудзецца конкурс дэбютантаў, сёлета ў ім паўдзельнічае 12 маладых выканаўцаў.
Рэжысёр канцэрту Дарыюш Гачал задаволены разнастайнасьцю прадстаўленых музычных жанраў.
Дарыюш Гачал: Гэта маладыя людзі з незвычайным талентам. Напэўна яны ўжо ведаюць, чаго хочуць ад жыцьця. Дэбютанты ведаюць, што яны хочуць прадэманстраваць на сцэне. Нягледзячы на іх узрост, у прафэсійным пляне яны ўжо дастаткова дарослыя. Гэтага не зразумееш, гледзячы на даты іх нараджэньня.
Маладыя выканаўцы будуць змагацца за ўзнагароду імя Аны Янтар, таксама будзе ўручаны прыз глядацкіх сымпатый.
56 Фэстываль Польскай песьні ў Аполю будзе праходзіць на працягу ўсіх бліжэйшых выходных.


У знакамітым апольскім амфітэатры адбыліся першыя рэпэтыцыі напярэдадні 56. Фэстывалю польскай песьні. Ужо ў пятніцу, 14 чэрвеня, адбудзецца конкурс дэбютантаў, сёлета ў ім паўдзельнічае 12 маладых выканаўцаў.

Рэжысёр канцэрту Дарыюш Гачал задаволены разнастайнасьцю прадстаўленых музычных жанраў.

Дарыюш Гачал: Гэта маладыя людзі з незвычайным талентам. Напэўна яны ўжо ведаюць, чаго хочуць ад жыцьця. Дэбютанты ведаюць, што яны хочуць прадэманстраваць на сцэне. Нягледзячы на іх узрост, у прафэсійным пляне яны ўжо дастаткова дарослыя. Гэтага не зразумееш, гледзячы на даты іх нараджэньня.

Маладыя выканаўцы будуць змагацца за ўзнагароду імя Аны Янтар, таксама будзе ўручаны прыз глядацкіх сымпатый. 56 Фэстываль Польскай песьні ў Аполю будзе праходзіць на працягу ўсіх бліжэйшых выходных.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт