Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз прадоўжыць санкцыі супраць Крыму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2019 16:17
Канчатковае рашэньне па гэтай справе міністры ЭЗ павінны прыняць цягам некалькіх бліжэйшых дзён.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эўразьвяз прадоўжыць санкцыі супраць Крыму
Канчатковае рашэньне па гэтай справе міністры ЭЗ павінны прыняць цягам некалькіх бліжэйшых дзён.
Амбасадары 28 краін-членаў Эўразьвязу згадзіліся на прадаўжэньне на год санкцыі ў дачыненьні да анэксаванага Расеяй Крыму. Канчатковае рашэньне па гэтай справе міністры ЭЗ павінны прыняць цягам некалькіх бліжэйшых дзён.
Санкцыі ўключаюць забарону на імпарт у Эўразьвяз крымскіх тавараў і эўрапейскія інвэстыцыі на тэрыторыі Крыму. Грамадзяне ЭЗ і кампаніі ня могуць набываць у Крыме нерухомасьці або аб’екты, аказваць тут паслугі й весьці бізнэс.
У Крым забаронены экспарт тавараў і тэхналёгіяў у галіне транспарту, тэлекамунікацыяў, энэргетыкі, нафтаздабычы й нафтаперапрацоўкі, а таксама здабычы прыродных рэсурсаў.
У сваю чаргу эўрапейскім караблям і самалётам, за выключэньнем надзвычайных сытуацыяў, забаронена ўваходзіць у парты й прызямляцца ў аэрапортах Крыму.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт