Logo Polskiego Radia
Print

Д. Трамп: Рашэньне аб бязьвізе для палякаў будзе прынята на працягу 90 дзён

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2019 10:25
Прэзыдэнт Анджэй Дуда разьлічвае на станоўчае рашэньня дадзенага пытаньня.
PAP/EPA/ZACH GIBSON

Д. Трамп: Верагодна, рашэньне аб бязьвізе для палякаў будзе прынята на працягу 90 дзён
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што рашэньне аб магчымай адмене віз для палякаў, верагодна, будзе прынята на працягу 90 дзён. Амэрыканскі лідар падкрэсьліў, што Польшча адпавядае ўсё большай колькасьці крытэраў, неабходных для далучэньня да праграмы бязьвізавага рэжыму Visa Waiver.
На пытаньне польскага журналіста, ці будзе пра рашэньне аб адмене віз абвешчана падчас патэнцыйнага візыту Дональда Трампа ў Польшчу ў верасьні, кіраўнік ЗША адказаў наступнае: «Я думаю, што гэта выдатная ідэя, дзякуй за гэтую прапанову. Мы рухаемся наперад, хоць гэта складаны працэс. Мы запрашаем далучыцца да гэтай праграмы невялікую колькасьць краін, але Польшча – адна з іх. Думаю, што, верагодна, мы прымем рашэньне ў бліжэйшыя 90 дзён».
Прэзыдэнт Анджэй Дуда разьлічвае на станоўчае рашэньня дадзенага пытаньня: «Я з аптымізмам падыходжу да гэтага пытаньня, таму што, на маю думку, гэта першая амэрыканская адміністрацыя, якая так сур'ёзна і комплексна падышла да гэтай праблемы. Я глыбока перакананы, што згодна з амэрыканскім заканадаўствам, выконваючы ўсе неабходныя патрабаваньні, у хуткім часе будзе магчымая адмена віз для палякаў, але ў любым выпадку перад канцом першага тэрміну кіраваньня прэзыдэнта Дональда Трампа».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт