Logo Polskiego Radia
Print

Уручаныя эканамічныя ўзнагароды Польскага радыё

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2019 09:03
Спэцыяльную прэмію атрымаў прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Foto: Foto: Polskie Radio, Wojciech Kusiński

Польскае радыё ўручыла эканамічныя ўзнагароды кампаніям, дзейнасьць якіх спрыяе разьвіцьцю краіны. Спэцыяльны прыз атрымаў прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік дзяржавы адзначаны за ўплыў на разьвіцьцё польскай эканомікі і стварэньне ўмоў для прадпрымальніцтва. Ад імя прэм'ер-міністра ўзнагароду атрымаў ваявода Мазовецкага ваяводзтва Здзіслаў Сіпера. Ён падкрэсьліў, што кіраўнік урада можа пахваліцца шматлікімі посьпехамі ў галіне эканамічнай палітыкі, адна зь іх - Стратэгія адказнага разьвіцьця.

Здзіслаў Сіпера адзначыў, што ў Польшчы назіраецца стабільны стан дзяржаўных фінансаў і пастаянна растуць інвэстыцыі. Чыноўнік падкрэсьліў, што прэм'ер-міністр даказаў, што варта дасягаць эканамічных мэтаў, якія таксама служаць грамадзтву. Добры прыклад - гэта праграма дапамогі на дзяцей «500+».

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт