Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніца дыпляматыі ЭЗ разьлічвае на прысьпяшэньне інтэграцыі Македоніі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2019 11:58
Cярод удзельнікаў супольнасьці назіраецца раскол па гэтым пытаньні: Галяндыя й Францыя ня хочуць распачынаць дадзеныя перамовы.
Федэрыка Магерыні Федэрыка Магерыні PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Кіраўніца дыпляматыі ЭЗ разьлічвае на прысьпяшэньне інтэграцыі Паўночнай Македоніі
Федэрыка Магерыні чакае хуткага пачатку перамоваў аб уступленьні Паўночнай Македоніі ў Эўрапейскі Зьвяз. Менавіта цяпер мінуў год з моманту падпісаньня гістарычнай дамовы, якая прыпыніла 30-гадовую спрэчку паміж Грэцыяй і Македоніяй. Зараз краіна называецца Паўночная Македонія.
Па пытаньню пачатку перамоваў аб уступленьні Македоніі ў Эўрапейскі Зьвяз Эўракамісія цісьне на асобныя краіны-чальцы супольнасьці. Федэрыка Магерыні пераконанае, што Скоп’е правёў неабходныя рэформы для ўступленьня ў ЭЗ. Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі паведаміла, што краіна павінна быць за гэта ўзнагароджаная.
Пытаньне эўраінтэграцыі Паўночнай Македоніі стане адным з галоўных на заўтрашнім спатканьні міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу, якое пройдзе ў Люксэмбургу.
Аднак, сярод удзельнікаў супольнасьці назіраецца раскол па гэтым пытаньні: Галяндыя й Францыя ня хочуць распачынаць дадзеныя перамовы. Прэзыдэнт Паўночнай Македоніі, які напярэдадні быў у Брусэлю, папярэджвае, што адсутнасьць згоды нэгатыўна паўплывае на македонскае грамадзтва й выкліча падзеньне падтрымкі для ЭЗ. У сваю чаргу экспэрты папярэджваюць, што гэтую сытуацыю можа выкарыстаць Расея.

Федэрыка Магерыні чакае хуткага пачатку перамоваў аб уступленьні Паўночнай Македоніі ў Эўрапейскі Зьвяз. Менавіта цяпер мінуў год з моманту падпісаньня гістарычнай дамовы, якая прыпыніла 30-гадовую спрэчку паміж Грэцыяй і Македоніяй. Зараз краіна называецца Паўночная Македонія.

Па пытаньню пачатку перамоваў аб уступленьні Македоніі ў Эўрапейскі Зьвяз Эўракамісія цісьне на асобныя краіны-чальцы супольнасьці. Федэрыка Магерыні пераконанае, што Скоп’е правёў неабходныя рэформы для ўступленьня ў ЭЗ. Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі паведаміла, што краіна павінна быць за гэта ўзнагароджаная. Пытаньне эўраінтэграцыі Паўночнай Македоніі стане адным з галоўных на заўтрашнім спатканьні міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу, якое пройдзе ў Люксэмбургу.

Аднак, сярод удзельнікаў супольнасьці назіраецца раскол па гэтым пытаньні: Галяндыя й Францыя ня хочуць распачынаць дадзеныя перамовы. Прэзыдэнт Паўночнай Македоніі, які напярэдадні быў у Брусэлю, папярэджвае, што адсутнасьць згоды нэгатыўна паўплывае на македонскае грамадзтва й выкліча падзеньне падтрымкі для ЭЗ. У сваю чаргу экспэрты папярэджваюць, што гэтую сытуацыю можа выкарыстаць Расея.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт