Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт сустрэўся з палякамі Каліфорніі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2019 13:48
На сустрэчы з суайчыньнікамі Анджэй Дуда ўзгадваў палякаў, якія маюць вялікія кар’ерныя дасягненьні ў ЗША.
Анджэй Дуда разам з жонкай падчас сустрэчы з палякамі КаліфорнііАнджэй Дуда разам з жонкай падчас сустрэчы з палякамі КаліфорнііPAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт сустрэўся з палякамі Каліфорніі
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Сан-Хасэ, які месьціцца недалёка ад Сан-Францыска. Падчас сустрэчы з амэрыканскімі палякамі, Дуда ўзнагародзіў шасьцёра суайчыньнікаў. На ўрачыстасьці прысутнічалі некалькі соцень чалавек.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падзякаваў палякам замежжа за захаваньне й прасоўваньне польскасьці ў Злучаных Штатах, асаблівую падзяку польскі лідэр выказаў настаўнікаў за іх патрыятычнае выхаваньне моладзі.
На сустрэчы з суайчыньнікамі Анджэй Дуда ўзгадваў палякаў, якія маюць вялікія кар’ерныя дасягненьні ў ЗША. У прыватнасьці, тых якія працуюць у Крамянёвай даліне.
Анджэй Дуда нагадаў, што ён абмяркоўваў становішча польскай дыяспары падчас сваёй сустрэчы з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Паводле падлікаў дыпляматаў, у адным з самых багатых штатаў ЗША – Каліфорніі, пражывае каля 100 тысяч палякаў. 17 чэрвеня прэзыдэнт Анджэй дуда наведвае сядзібы карпарацый Google і YouTube.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Сан-Хасэ, які месьціцца недалёка ад Сан-Францыска. Падчас сустрэчы з амэрыканскімі палякамі, Дуда ўзнагародзіў шасьцёра суайчыньнікаў. На ўрачыстасьці прысутнічалі некалькі соцень чалавек.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падзякаваў палякам замежжа за захаваньне й прасоўваньне польскасьці ў Злучаных Штатах, асаблівую падзяку польскі лідэр выказаў настаўнікаў за іх патрыятычнае выхаваньне моладзі.

На сустрэчы з суайчыньнікамі Анджэй Дуда ўзгадваў палякаў, якія маюць вялікія кар’ерныя дасягненьні ў ЗША. У прыватнасьці, тых якія працуюць у Крамянёвай даліне. Анджэй Дуда нагадаў, што ён абмяркоўваў становішча польскай дыяспары падчас сваёй сустрэчы з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.

Паводле падлікаў дыпляматаў, у адным з самых багатых штатаў ЗША – Каліфорніі, пражывае каля 100 тысяч палякаў. 17 чэрвеня прэзыдэнт Анджэй Дуда наведвае сядзібы карпарацый Google і YouTube.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт