Logo Polskiego Radia
Print

66-ую гадавіну антыкамуністычнага бунту адзначаюць у Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2019 15:18
Паводле зьвестак Нямецкага фэдэральнага цэнтру палітычнай адукацыі ў выніку падаўленьня народных пратэстаў у чэрвені 1953 года загінула як мінімум 55 чалавек.
Помнік ахвярам бэрлінскага паўстаньня 1953г.Помнік ахвярам бэрлінскага паўстаньня 1953г.PAP/EPA/JENS SCHLUETER

66-ую гадавіну антыкамуністычнага бунту адзначаюць у Нямеччыне
17 чэрвеня прыпадае 66 гадавіна выбуху першага народнага паўстаньня супраць камуністычнага рэжыму ў ГДР. У гэты дзень у 1953 годзе больш чым у 700 гарадах і мястэчках Усходняй Нямеччыны прайшлі стыхійныя маніфэстацыі й забастоўкі.
Галоўныя мерапрыемствы прысьвечаныя гэтай даце праходзяць Бэрліне, у іх прымае ўдзел міністар унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зээхофэр і бургамістар Бэрліна Міхаэль Мюлер. Палітыкі ўскладаюць кветкі пад помнік ахвярам бунту 17-га чэрвеня. Таксама заплянавая сустрэча са сьведкамі тых крывавых падзей.
У сярэдзіне чэрвеня 1953 году больш за 1 мільён немцаў вышлі на вуліцы гарадоў ГДР, пратэстуючы супраць камуністычнай улады. Бунт быў падаўлены сіламі савецкіх дывізій, разьмешчаных ва ўсходнім Бэрліне.
Паводле зьвестак Нямецкага фэдэральнага цэнтру палітычнай адукацыі ў выніку падаўленьня народных пратэстаў у чэрвені 1953 года загінула як мінімум 55 чалавек.


17 чэрвеня прыпадае 66 гадавіна выбуху першага народнага паўстаньня супраць камуністычнага рэжыму ў ГДР. У гэты дзень у 1953 годзе больш чым у 700 гарадах і мястэчках Усходняй Нямеччыны прайшлі стыхійныя маніфэстацыі й забастоўкі.

Галоўныя мерапрыемствы прысьвечаныя гэтай даце праходзяць Бэрліне, у іх прымае ўдзел міністар унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зээхофэр і бургамістар Бэрліна Міхаэль Мюлер. Палітыкі ўскладаюць кветкі пад помнік ахвярам бунту 17-га чэрвеня. Таксама заплянавая сустрэча са сьведкамі тых крывавых падзей.

У сярэдзіне чэрвеня 1953 году больш за 1 мільён немцаў вышлі на вуліцы гарадоў ГДР, пратэстуючы супраць камуністычнай улады. Бунт быў падаўлены сіламі савецкіх дывізій, разьмешчаных ва ўсходнім Бэрліне.

Паводле зьвестак Нямецкага фэдэральнага цэнтру палітычнай адукацыі ў выніку падаўленьня народных пратэстаў у чэрвені 1953 года загінула як мінімум 55 чалавек.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт