Logo Polskiego Radia
Print

Польскі аэраклюб сьвяткуе сваё стагодзьдзе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.06.2019 16:00
Цягам стагодзьдзя Польскі аэраклюб атрымаў больш за 1600 мэдалёў і ўзнагарод падчас сусьветных ды эўрапейскіх спаборніцтваў.
PAP/Wojciech Olkuśnik

Польскі аэраклюб сьвяткуе сваё стагодзьдзе
З гэтае нагоды адзін з самалётаў нацыянальных авіяліній Польшчы LOT бы аздоблены адпаведным чынам. Анна Закшэўская з Польскага аэраклюбу паведаміла, што з нагоды стогадовага юбілею ўстановы быў абвешчаны фотаконкурс. У Польскім аэраклюбе чакаюць фотаздымкі «свайго самалёту». Аўтары найлепшых работ атрымаюць магчымасьць палёту ў таварыстве лепшых польскіх пілётаў.
Цягам стагодзьдзя Польскі аэраклюб атрымаў больш за 1600 мэдалёў і ўзнагарод падчас сусьветных ды эўрапейскіх спаборніцтваў. Толькі ў 2018 годзе чальцы клюбу здабылі 67 мэдалёў і гэта адзін зь лепшых вынікаў за ўсю гісторыю аэраклюба.
Сьвяткаваньне стагодзьдзя Польскага аэраклюбу адбываюцца пад патранатам прэзыдэнта краіны Анджэя Дуды. У сваю чаргу мэдыяльным партнэрам юбілею зьяўляецца Польскае радыё.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт