Logo Polskiego Radia
Print

Амаль 4 мільёны палякаў церпяць на мігрэнь

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.06.2019 12:29
21 чэрвеня, у Сусьветны дзень салідарнасьці з хворымі на мігрэнь, экспэрты нагадваюць пра вялікую небясьпеку, якую тоіць гэтая быццам бы нязначная хвароба.

Амаль 4 мільёны палякаў церпяць на мігрэнь
Сярод іх ужо 400 тысяч хварэюць на хранічную форму мігрэні. Мігрэнь, нягледзячы на стэрэатыпы, гэта ня толькі галаўны боль, аднак і сур'ёзнае захворваньне, якая псуе сямейнае і прафэсійнае жыцьцё. 21 чэрвеня, у Сусьветны дзень салідарнасьці з хворымі на мігрэнь, экспэрты нагадваюць пра вялікую небясьпеку, якую тоіць гэтая быццам бы нязначная хвароба.
Атакі мігрэні гэта надзвычайны боль у галаве, які можа працягвацца да 4 да 72 гадзін. Мігрэнь нярэдка суправаджае нудота, ваніты ці нават моцная ўразьлівасьць на сьвятло й пахі.
Большасьць пацыентаў, якія змагаюцца з гэтай хваробай, намагаюцца лячыцца без прафэсійнай лекарскай дапамогі. Аднак, самастойнае злоўжываньне абязбольвальнымі сродкамі прыводзіць да так званых «пасьлялекавых боляў». На жаль, мігрэнь немагчыма вылечыць, аднак, дзякуючы правільнаму навуковаму падыходу можна злагодзіць яе праявы. У Польшчы кошт пераважнай большасьць лекаў на мігрэнь не пакрываецца дзяржаўнай страхоўкай.

Сярод іх ужо 400 тысяч хварэюць на хранічную форму мігрэні. Мігрэнь, нягледзячы на стэрэатыпы, гэта ня толькі галаўны боль, аднак і сур'ёзнае захворваньне, якая псуе сямейнае і прафэсійнае жыцьцё. 21 чэрвеня, у Сусьветны дзень салідарнасьці з хворымі на мігрэнь, экспэрты нагадваюць пра вялікую небясьпеку, якую тоіць гэтая быццам бы нязначная хвароба.

Атакі мігрэні гэта надзвычайны боль у галаве, які можа працягвацца да 4 да 72 гадзін. Мігрэнь нярэдка суправаджае нудота, ваніты, ці нават моцная ўразьлівасьць на сьвятло й пахі.

Большасьць пацыентаў, якія змагаюцца з гэтай хваробай, намагаюцца лячыцца без прафэсійнай лекарскай дапамогі. Аднак, самастойнае злоўжываньне абязбольвальнымі сродкамі прыводзіць да так званых «пасьлялекавых боляў». На жаль, мігрэнь немагчыма вылечыць, аднак, дзякуючы правільнаму навуковаму падыходу можна злагодзіць яе праявы. У Польшчы кошт пераважнай большасьць лекаў на мігрэнь не пакрываецца дзяржаўнай страхоўкай.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт