Logo Polskiego Radia
Print

Лёс Заходніх Балканаў абмяркоўваюць у Познані

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 13:09
Заплянаваныя сустрэчы міністраў замежных спраў, унутраных спраў і эканомік, форумы аналітычных цэнтраў, бізнэс колаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці былых югаслаўскіх рэспублік.
Эмблема саміту

Лёс Заходніх Балканаў абмяркоўваюць у Познані
Распачаўся Саміт Заходніх Балкан, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі Бэрлінскага працэсу – ініцыятывы па пашырэньню інтэграцыі Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Сэрбіі, Косава, Паўночнай Македоніі й Чарнагорыі з Эўрапейскім Зьвязам.
У межах мерапрыемства заплянаваныя сустрэчы міністраў замежных спраў, унутраных спраў і эканомік, а таксама форумы аналітычных цэнтраў, бізнэс колаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці былых югаслаўскіх рэспублік. Форум Заходніх Балканаў у Познані стане плятформай для абмену вопытам і супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый рэгіёну.
Паводле словаў арганізатара мерапрыемства, намесьніка кіраўніка МЗС Польшчы Шымона Шынкосўскага вэль Сэнка, перад палітычнымі дэбатамі пройдуць перамовы прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый.
Напярэдадні Шынкосўскі вэль Сэнк паведамляў, што свой удзел у саміце пацьвердзілі некалькі прэм'ер-міністраў, уключаючы канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель і прэмʼера Вялікабрытаніі Тэрэзу Мэй і кіраўнікі ўрадаў усіх шасьці краінаў Заходніх Балканаў. Саміт будзе працягвацца да пятніцы, 5 ліпеня.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт