Logo Polskiego Radia
Print

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,3%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2019 13:07
У параўнаньні з траўнем колькасьць беспрацоўных у краіне зьнізілася на 0,1%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,3%
У параўнаньні з траўнем колькасьць беспрацоўных у краіне зьнізілася на 0,1%.
Паводле Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі, у чэрвені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,3%, то бок зьнізіўся на 0,1% у параўнаньні з траўнем.
Як адзначыў намесьнік міністра Станіслаў Швэд, гэта самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў краіне з 1990 году. Зараз бяз працы застаецца амаль 880 тысяч чалавек. Тым часам у службах занятасьці павялічваецца колькасьць прапановаў працы. У чэрвені працадаўцы паведамілі пра амаль 102 тысячы вакавсій.
Міністар прызнаў, што працадаўцы маюць праблемы з пошукам працаўнікоў. Станіслаў Швэд выказаў надзею на тое, што сытуацыя палепшыцца дзякуючы дзеяньням службаў занятасьці з мэтай актывізацыі беспрацоўных. „На гэтую мэту сродкаў хапае”, - дадаў міністар.
Ён таксама паведаміў, што сярод зарэгістраваных беспрацоўных найменшую групу складаюць людзі з вышэйшай адукацыяй.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт